Пт, 07 февраля 2025
Прогноз погоды

Маладзее старажытны парк

30/05/2009

p4113071

    Літаральна на вачах аблічча парка ім. А.В.Суворава становіцца непазнавальным. Массавая кампанія па глабальнаму добраўпарадкаванню і рэканструкцыі гэтага месца для адпачынку толькі набірае абароты. ААТ “Будтрэст №33” і іншыя спецыялісты за кошт сродкаў, выдзеляных з раённага бюджэту, майстарскі прыводзяць у парадкак кожны квадратны метр парка, укладваюць дарожкі з тратуарнай пліткі. Аднак, не толькі прафісіяналы задзейнічаны ў гэтай добрай і неабходнай справе.

    З мінулага тыдня супрацоўнікі парка пры дампамозе грамадскасці і шэрагу зацікаўленых арганізацый прыступілі да пасадцы саджанцаў рэдкіх дэкаратыўных дрэў, такіх як клён платанавідны, іва Хакуронішыкі і інш. Як паведаміў у інтервью нашай газеце дырэктар парка ім. А.В. Суворава Валерый Кірык, на дадзеным этапе азеляненне - самы важны фронт работ у бліжэйшы час. Плошча, якую будзе неабходна прывесці у парадкак не маленькая - 32 га.

    Напэўна парадуюць наведвальнікаў парка новыя арыгінальныя і ўтульныя лаўкі з чугуннымі літымі бакавінамі, на якіх будзе прыемна адпачываць. Іх аналагі можна ўбачыць на вуліцах г. Брэста і сталіцы. Асобага шарму ў агульны інтэр’ер дабавяць і свяцільні ў стылі рэтра, якія ў хуткім часе будуць поўнасцю усталяваныя.

    Сёлета парк ім. А.В.Суворава сустрэне сваіх гасцей не толькі зусім іншым убранствам. Праводзяцца неабходныя работы па ўладкаванню шасцю новых атракцыёнаў, батута, гульнявога комплексу. Як паказала практыка найбольшым попытам з іх карыстаюцца катальная гара “Міні-маўс”,”Экспрэс шаша 2” “Каліпса”, “Вальс”, “Верталёты”, “Ланцужная карусель”. Усе новыя аб’екты прайшлі неабходныя іспыты і праверкі прадстаўнікамі фірм-вырабнікоў. Дарэчы, астатнія атракцыёны плануецца рэканструіраваць, а тыя, што не карыстаюцца попытам у насельніцтва ці застарэлі – дэмантыруюцца (“Сюрпрыз”, “Аўтадром”. “Рамонак”).

    Немалаважна тое, што за кожным атракцыёнам у парке цяпер замацаваныя шэфскія арганізацыі Кобрыншчыны, якія прыводзяць аб’екты ў адпаведны стан. Такі вопыт ужо існуе і ў іншых гарадах краіны. Валерый Кірык сцвярджае, што такога аб’ёму работ да правядзення рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі” намаганнямі парка зрабіць было б проста не рэальна. Валерый Яўгенавіч дзякуе за якасную працу па абнаўленню знешяга выгляду атракцыёнаў адміністрацыі і працоўным калектывам “УМГ “Белтрансгаз”(“Фігурная карусель”), ААТ “Кобрынаграмаш”(Дзіцячыя арэлі”), ААТ “Кобрынміжрайгаз”(“Дзіцячыя каруселі”), ААТ “Кантар-сервіс”(“Колокольчик”), КІЗ “Сітома” (“Юнга”), Грушаўскаму РМЗ (“Север”). Якасна уладкоўваюцца пляцоўкі пад атракцыёны, якія выкананы з плітачным пакрыццём, агароджай, якую вырабляе фірма “Амікрон-строй”. Не па днях, а па часах будуюцца іншыя аб’екты правядзення вольнага часу і спорту – амфітэатр, аквапарк, стадыён “Юнацтва”, які цяпер узводзіцца не гаспадарчым метадам, а комплексна і якасна, хутка будзе чакаць першых наведвальнікаў і лыжа-ролерная траса. Усё гэта, безумоўна, будзе прадастаўляць кабрынчанам і гасцям горада шырокае права выбару максімальна ўлічваючы ўсе магчымасці, здольнасці і перавагі грамадзян пры культурным і актыўным адпачынку.

    Раман МЕЛЬНІКТэкст і фота аўтара

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу