Менавіта гэта пытанне высвятлялі больш за 120 школьнікаў Кобрыншчыны, якія ў мінулы чацвер прынялі ўдзел у традыцыйных раённых спаборніцтвах па зімовым шматбор’і “Абаронца Айчыны”, што праводзіліся на базе СШ № 9 у межах 12-й раённай спартакіяды школьнікаў. Арганізатарамі выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Кобрынска-Маларыцкая МРАС ДТСААФ.
Юнакам неабходна было прадэманстраваць свае навыкі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і здаць нарматывы падцягвання на алімпійскай перакладзіне. З-за неспрыяльных умоў надвор’я арганізатары мерапрыемства прынялі рашэнне адмяніць лыжныя гонкі.Актыўны ўдзел у шматбор’і “Абаронцы Айчыны” прыняў пераможца летняй рэспубліканскай спартакіяды сярод школьнікаў па боксе навучэнец СШ № 9 Аляксандр Мальчук.
- Мне заўсёды падабаўся дух спаборніцтваў. І сёлетнія старты - выдатны шанс праявіць свае фізічныя здольнасці, у канкурэнтнай барацьбе пазмагацца за перамогу, - расказвае Аляксандр Мальчук.- Боксам займаюся з ранняга дзяцінства ў трэнера КСДЮШАР Аляксея Ярохі. Зімой разам з бацькамі рэгулярна наведваем гарналыжны цэнтр “Сілічы” на Лагойшчыне. Фізічная культура і спорт – добрая сямейная традыцыя. Магчыма, сёлета буду паступаць у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь. Хочацца стаць афіцэрам Узброеных Сіл.
Бескампрамісная барацьба за лідарства адчувалася на працягу ўсяго мерапрыемства.У выніку сярод гарадскіх школ трэцяе месца заняла СШ № 2, на другім - каманда з СШ № 9, а перамогу заваявалі хлопцы з СШ № 6. Сярод сельскіх школ у першай падгрупе (дзе колькасць навучэнцаў перавышае 150 чалавек) на трэцім месцы Дзівінская СШ, другое падзялілі паміж сабой Батчынская і Павіццеўская сярэднія школы, першае месца - у Астроміцкай СШ. У другой падгрупе сярод сельскіх школ (колькасць навучэнцаў не перавышае 150 чалавек) трэцяе месца заняла Арэхаўская СШ, другое - Лукская СШ, а перамаглі юнакі з Верхалескай СШ.Пераможцы і прызёры ўдастоены дыпломаў. Лепшыя фізкультурнікі будуць абараняць гонар Кобрыншчыны на абласных спаборніцтвах “Абаронца Айчыны”, якія адбудуцца ў канцы студзеня ў Баранавічах.Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: