Прогноз погоды
Ср, 03 сентября 2025

«Колору» исполнится 20 лет.

17/03/2014

Сёлета ў красавіку сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства “Калор” адзначыць свой дваццацігадовы юбілей. На сучасным этапе прадпрыемства з’яўляецца буйным вытворцам водна-дысперсійных акрылавых матэрыялаў у Рэспубліцы Беларусь. Кобрынскія фарбы, шпаклёўкі, тынк, фарбавальнікі, лазурак і сродкі для прамочвання дрэва адрозніваюцца высокім узроўнем якасці і экалагічнай бяспекі.Павышаная адказнасць, дзелавая ініцыятыва і аптымізм - гэтыя каштоўныя якасці і сталі фірменным почыркам у дзейнасці дырэктара сумеснага беларуска-германскага прадпрыемства “Калор” Івана Заноўскага. Іван Пятровіч нязменна кіруе арганізацыяй, па-майстэрску прадугледжвае магчымыя рызыкі, каб упэўнена, без хістанняў і хваляванняў трымацца на піку рыначных хваляў, апярэджваць канкурэнтаў.

- На ўсё жыццё запомніў галоўны закон бізнесу, які і стаў ключом да поспеху, – ніколі не скардзіцца на лёс, не застойвацца на месцы, шукаць інавацыйныя метады кіравання, быць у тэме апошніх зменлівых тэндэнцый, - расказвае Іван Заноўскі.На прадпрыемстве працуюць дваццаць чалавек, кожны з якіх - прафесіянал сваёй справы. Узяць, напрыклад, начальніка цэха Васіля Куцэвіча, які шмат гадоў з’яўляецца надзейным памочнікам Івана Заноўскага. Ён уважліва сочыць за ўсімі вытворчымі працэсамі, дысцыплінай у калектыве, з’яўляецца ўзорным настаўнікам для маладой змены.На СП “Калор” паспяхова праведзена мадэрнізацыя вытворчасці. Устаноўлена новае, высокатэхналагічнае і энергаэфектыўнае абсталяванне ад вядучых еўрапейскіх брэндаў. На прадпрыемстве планава рэалізуецца праект Дзяржаўнай праграмы па імпартазамяшчэнні. Так, паспяхова асвоена серыйная вытворчасць клею “Сцірапор” для пенаполістырольных пліт. Аўтарытэтныя эксперты адзначаюць высокую якасць гэтага прадукту і прымальны кошт.Прадукцыя “Калора” заслужыла давер у шматлікіх кліентаў не толькі сярод будаўнічых арганізацый Беларусі, але і далёка за яе межамі. Так, не першы год кобрынская фірма паспяхова гандлюе з Расійскай Федэрацыяй, куды пастаўляецца больш за трыццаць працэнтаў тавараў. У 2014 годзе Іван Заноўскі плануе павялічыць экспартныя пастаўкі кобрынскай прадукцыі. Менеджары прадпрыемства знаходзяцца ў доўгатэрміновых камандзіроўках, вядуць дзелавыя перамовы з новымі патэнцыяльнымі кліентамі з Украіны і Казахстана.Ёсць у прадпрыемства і яшчэ адна важная мэта – істотна пашырыць вытворчасць. На тэрыторыі былога ваеннага аэрадрома ў Кобрыне набыта памяшканне для ўладкавання новага цэха. Цяпер тут завяршаюцца неабходныя рэканструкцыйныя работы. СП “Калор” хутка распачне рэалізацыю інавацыйнага бізнес-плана па вытворчасці дысперсійных акрылавых матэрыялаў на бліжэйшыя дзесяць гадоў.Раман МЕЛЬНІК.

фота: www.color-kobrin.com

Поделиться в соцсетях:


Популярные материалы за месяц