“Дзеці даюць сілы”
Вялікая хата, дзіцячы смех, штодзённыя вясёлыя клопаты – мабыць, менавіта з гэтых простых рэчаў і складаецца сапраўднае шчасце. Такое ўражанне аказвае сям’я Андрэя і Наталлі Дзмітрук, якая нядаўна была ўзнагароджана Ордэнам Маці.- Традыцыя мець многа дзяцей у сям’і ў нас, можна сказаць, існуе па двух лініях, - расказвае Наталля. У маёй маці ў сям’і было 8 дзяцей, а ў сям’і майго мужа – 9. Лічу, што дзеці – гэта сапраўднае, найвялікшае шчасце. Што ж датычыцца нашых маладых сямейных пар, то пажадаць ім хацелася б толькі аднаго – нараджайце дзяцей. Яны ўпрыгожваюць наша жыццё і даюць сілы, каб пераадолець любыя цяжкасці. Тым больш, што падтрымку нашай дзяржавы мы адчуваем у поўнай меры.Як адзначае шматдзетная мама, першы раз з дзяржаўнай падтрымкай сям’я сутыкнулася, калі атрымала субсідыю на набыццё дома, другі раз – калі звярнулася ў сельвыканкам за ільготным крэдытам на яго рэканструкцыю. І хаця старэйшыя дзеці ўжо выраслі, і нават падарылі матулі ўнукаў, родны дом наведваюць вельмі часта. На момант нашага візіту ў Хідры якраз прыехала старэйшая дачка Дзіяна з маленькай дачушкай Палінай. Яшчэ адна дарослая дачка, Кацярына, працуе ў Пінску. Маргарыта вучыца ў 9-м класе, сынок Жэня – у другім, а самаму маленькаму, Мацвею, які цікаўна пазірае навокал, седзячы ў мамы на руках, пакуль што два з паловай годзіка. Вось такая вялікая і дружная сям’я.Прынамсі, адзіная на дваіх у Андрэя і Наталлі Дзмітрук і работа, месцам якой для іх стала флагманская гаспадарка СВК “Узыходзячая зара” : ён – механізатар, яна – жывёлавод. Абодва – мясцовыя жыхары, якія нарадзіліся на гэтай зямлі, плённа працуюць на ёй, гадуюць дзяцей. Шчыра прызнацца, пасля знаёмства з гэтай сям’ёй пачынаеш разумець, што сабой уяўляе сапраўдны дабрабыт, як і ўсведамляць той факт, што пакуль у нашай краіне людзі свядома заводзяць трох, чатырох і больш дзяцей, будучыня ў нас, безумоўна, ёсць.Дзмітрый БЯЛОЎ.НА ЗДЫМКУ аўтара: сям'я Дзмітрук
Поделиться в соцсетях: