Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зазуля цвёрда трымае сваё слова. На адной з сустрэч з членамі школы маладога кіраўніка пры Кобрынскім райвыканкаме ён паабяцаў арганізаваць экскурсію ў беларускі парламент. І гэтым планам было наканавана здзейсніцца.
Зусім нядаўна юнакі і дзяўчаты разам з першым сакратаром РК ГА “БРСМ” Людмілай Чырун накіраваліся ў сталіцу. У Авальнай зале Дома ўрада Рэспублікі Беларусь народны выбраннік азнаёміў кабрынчан з асноўнымі этапамі заканатворчай дзейнасці, запрасіў у музей парламентарыяў. А па заканчэнні гэтай экскурсіі Аляксандр Іванавіч адказаў на злабадзённыя пытанні, якія паступілі ў яго адрас.
Ул. інф.
Поделиться в соцсетях: