У межах мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня горада, і ў сувязі з Міжнародным днём шахмат у Палацы культуры праводзіўся шахматна-шашачны турнір. У ім прынялі ўдзел наведвальнікі народнага аматарскага клуба “Кобрын-700”. Першае месца ў шахматнай гульні заняў Анатоль Чакуноў, на другім - Барыс Аўчыннікаў, на трэцім - Сяргей Грыцук. Лідарам у шашках стаў кандыдат у майстры спорту Сяргей Місюта, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Сяргей Антановіч і Міхаіл Тарасюк.
Поделиться в соцсетях: