Вс, 09 февраля 2025
Прогноз погоды

«Кобринская лыжня 2012» состоялась не смотря на трескучий мороз.

03/02/2012 Здаровы лад жыцця

У мінулую суботу на лыжнай трасе вакол гарадскога стадыёна “Юнацтва” было па-сапраўднаму “горача”: тут у межах абласной спартакіяды праходзілі спаборніцтвы “Кобрынская лыжня-2012”. Удзельнікамі лыжні былі работнікі шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый горада (КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ», СТАА “ВП Палессе”, ААТ “Кобрынскі мясакамбінат”, ААТ “ГП “Надзея”, Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка “Ручайка”, ААТ “Гідрамаш”, ААТ “Кобрынскі масларобча-сыраробчы завод”).

І вось дадзены старт, лыжнікі адзін за адным дружна выходзяць на трасу. Яе агульная працягласць – 1500 метраў, жанчыны павінны прайсці адзін круг, мужчыны – два. І хоць мароз даволі адчувальны, дух і настрой ва ўсіх удзельнікаў бадзёры, іх гучна падтрымліваюць як свае каманды, так і іншыя балельшчыкі. Яшчэ некалькі рэзкіх узмахаў палкамі, яшчэ некалькі рыўкоў - і вось нарэшце фініш!

Канчатковыя вынікі Кобрынскай лыжні-2012” такія: у камандным заліку першае месца заваявала каманда СТАА “ВП Палессе”, другое заняла каманда ААТ “Кобрынскі масларобча-сыраробчы завод”, а трэцяе дасталося спартсменам КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ». У асабістым першынстве сярод жанчын найлепшы вынік паказала работніца масласырзавода Настасся Андраюк, якая прабегла трасу 1,5 км за 6 мінут 2 секунды, а сярод мужчын прызёрам аказаўся галоўны спецыяліст аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме райвыканкама Павел Адамовіч, які 3 км пераадолеў за 11 мінут 30 секунд.

Прызёры лыжні атрымалі памятныя падарункі, а таксама грашовыя прэміі і неўзабаве будуць абараняць спартыўны гонар нашага горада і раёна ў час правядзення абласной лыжні, якая пройдзе ў Баранавіцкім раёне.

[gallery link="file" order="DESC" columns="2"]

Леў МІХАЙЛАЎ.

НА ЗДЫМКАХ: у час урачыстага адкрыцця “Кобрынскай лыжні-2012”; стартуюць дзяўчаты; на трасе ўсё вырашае хуткасць; пераможца сярод жанчын работніца ААТ “Кобрынскі масларобча-сыраробчы завод” Настасся Андраюк.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу