Сб, 15 февраля 2025
Прогноз погоды

Кобринская фирма “Центр-Тур” вошла в десятку лучших турагенств Беларуси.

25/04/2013

У красавіку ў Мінску праводзіўся 16-ы міжнародны веснавы кірмаш турыстычных паслуг “Адпачынак-2013”, на які былі запрошаны турыстычныя кампаніі з чатырнаццаці краін Еўропы, Азіі і Амерыкі, прадстаўнікі аграэкасядзіб, санаторыяў і атэляў. У межах гэтага мерапрыемства праводзіліся “круглыя сталы”, семінары па пытаннях развіцця турыстычнай галіны, шматлікія прэзентацыі і інш.

Актыўны ўдзел у кірмашы прыняла і фірма “Цэнтр-Тур” з Кобрына, якую ўзначальвае Аляксандр Брыштэн. Паводле рэйтынгу Міжнароднага турыстычнага холдынга “TEZ TOUR”, фірма ўвайшла ў дзясятку лепшых турагенцтваў Беларусі па кірунку “Балгарыя”. Толькі за тры месяцы 2013 года ў гэтую сонечную краіну насельніцтву было рэалізавана больш за 50 рознапланавых тураў.У межах кірмашу супрацоўнікамі “TEZ TOUR” быў праведзены розыгрыш планшэта IPad сярод лепшых турагенцтваў краіны. У выніку каштоўны прыз дастаўся Аляксандру Брыштэну. Віншуем!Раман МЕЛЬНІК.НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Брыштэн і менеджар фірмы “Цэнтр-Тур” Аліна Карнялюк.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу