Згодна інфармацыі раённага цэнтра занятасці насельніцтва райвыканкама, сёння самымі запатрабаванымі на Кобрыншчыне застаюцца прафесіі вадзіцеля аўтамабіля, грузчыка, кладаўшчыка, прадаўца, повара, слесара, трактарыста, электрагазазваршчыка, электраманцёра, прыбіральшчыка, спецыяліста па продажах, шэрагу інжынерных работнікаў і работнікаў сельскай гаспадаркі. Адпаведна, розныя арганізацыі, для якіх патрабуюцца кадры, прапануюць розны заробак. У любым выпадку, пры жаданні знайсці сабе работу заўсёды можна.
Поделиться в соцсетях: