Прогноз погоды
Пт, 11 июля 2025

“Якой вы бачыце “раёнку”?

17/11/2010

Без сумненняў -  для любога выдання самую вялікую каштоўнасць уяўляюць яго актыўныя чытачы. Менавіта дзякуючы вам, паважаныя падпісчыкі «КВ», развіццё «раёнкі» не стаіць на месцы. Нашы карэспандэнты самі проста фізічна не ў стане ахапіць увесь спектр існуючых падзей - дзякуючы вашай увазе і актыўнай грамадзянскай пазіцыі выкрываюцца недахопы і атрымліваюць заслужаную павагу людзі,  усплываюць невядомыя раней факты гісторыі, з'яўляюцца новыя тэмы і рубрыкі. Наша з вамі сувязь, якая працягваецца ўжо многія дзесяцігоддзі, — гэта плённае супрацоўніцтва, якое дазваляе калектыву рэдакцыі ўвесь час працаваць над тым, каб наша «раёнка» стала яшчэ больш цікавай, вострай, насычанай фактамі і падзеямі.

Сёння мы  звяртаемся да вас - з запрашэннем прыняць удзел у анкетаванні «Якой вы бачыце «раёнку». Не будзьце абыякавымі - дасылайце ў рэдакцыю вашы адказы. Са свайго ж боку,  гарантуем, што кожная канструктыўная прапанова абавязкова будзе ўлічана. І памятайце - ваш погляд вельмі важны для нас!

Пытанні анкеты

1. Ваш узрост.

2. Месца жыхарства (горад, сяло – падкрэсліць).

3. Як даўно з’яўляецеся падпісчыкам газеты?

4. Якія пытанні, на ваш погляд, асвятляюцца ў газеце на  належным узроўні, а якім варта ўдзяляць больш увагі?

5. Якія тэматычныя старонкі найбольш падабаюцца?

6. Прапановы па афармленні газеты.

7. Праграму якіх тэлевізійных каналаў  хацелі б яшчэ бачыць на старонках “Кобрынскага весніка”?

8. Ці часта давалі рэкламу ў нашу газету, калі – не, то чаму?

9. Ці падабаецца вам газета ўвогуле?

10. Вашы дадатковыя пажаданні.

Чакаем вашых адказаў па адрасу: 225306, г. Кобрын, вул. Савецкая, 14, рэдакцыя газеты “Кобрынскі веснік” (з паметкай “Анкета”), або заходзьце на наш сайт у інтэрнэце www.vkobrine.by

Поделиться в соцсетях: