Прогноз погоды
Ср, 03 сентября 2025

Як выхаваць любоў да чытання?

07/03/2012

«Круглы стол» пад такой назвай прайшоў у апошні дзень зімы ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Галоўнымі ўдзельнікамі сталі дзевяцікласнікі гімназіі г. Кобрына. Вядучы спецыяліст упраўлення адукацыі райвыканкама Марыя Камарчук расказала старшакласнікам аб важнасці выхавання добрага чытацкага густу, аб тым, што чытач з’яўляецца ў нейкай ступені сааўтарам кожнай прачытанай кнігі, бо перажывае напісанае разам з аўтарам. Таксама яна дала дзецям парады ў выбары кніг беларускіх пісьменнікаў.

Загадчыца школьнай бібліятэкі кобрынскай гімназіі Алена Юхімук расказала аб рабоце бібліятэкі і з дапамогай мультымедыйнай тэхнікі правяла са старшакласнікамі віктарыну, якая ўключала пытанні са школьнай праграмы па гісторыі, геаграфіі, літаратуры, мастацтве.

Супрацоўнікі раённай бібліятэкі прадставілі новыя серыі кніг і асобныя выданні, якія могуць зацікавіць дзяцей і дапамагчы ім у вучэбнай дзейнасці. Тым больш, што менавіта ў гэты дзень дзевяцікласнікі былі аформлены чытачамі ў цэнтральную бібліятэку.

Удзельнікі “круглага стала” даведаліся аб тым, якія паслугі  аказваюцца цэнтральнай бібліятэкай.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Поделиться в соцсетях:


Популярные материалы за месяц