Ср, 11 сентября 2024
Прогноз погоды

Як у Луцэ поле зажыналі

24/07/2017

Жніво-2017Па старым звычаі, перш чым пачаць убіраць ураджай, трэба было правесці абрад “Зажынкі”. У гаспадарцы КСУП “Племянны завод “Дружба” па ініцыятыве дырэктара Дзяніса Кулешы пачаць жніво вырашылі па традыцыі.

Усё дзейства праходзіла на полі з азімым ячменем, куды прыехалі тры камбайны, якія ў бліжэйшы час будуць тут працаваць. На краі поля як сімвал леташняга жніва быў пакладзены бохан хлеба з мукі старога ўраджаю. Удзельніцы фальклорнага калектыву Лукскага Дома культуры ў нацыянальных касцюмах выконвалі зажыначныя песні, а зжала першы сноп сярпом самая сталая жыхарка вёскі Лука Соф’я Вецель. Пад песню “Выходил на поля агроном молодой…» сноп быў уручаны выконваючаму абавязкі галоўнага агранома гаспадаркі Віктару Кучаруку.Дзяніс Кулеша павітаў камбайнераў з пачаткам жніва і з жартам папрасіў іх жонак не злавацца, што ў бліжэйшыя тыдні іх гаспадары будуць рэдка бываць дома.Благаславіў камбайнераў і асвяціў уборачную тэхніку ў час малебна настаяцель царквы ў імя апостала і евангеліста Лукі Алег Ляган.І толькі пасля выканання такога прыгожага абраду па ніве пайшлі першыя камбайны.Людміла ПАШКОВІЧ.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу