Вс, 08 декабря 2024
Прогноз погоды

Іх дзень пачынаецца рана…

11/06/2019

Узнагародзіць перадавікоў ВП “Кобрынскае ПМС”, ролю якога ў развіцці сельскагаспадарчай галіны цяжка пераацаніць, прыехалі старшыня Кобрынскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч,  першы намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Барташ і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Лазарчук.  

Міхаіл Грышкевіч у віншавальным слове падкрэсліў значнасць работы меліяратараў, ад прафесіяналізму якіх у тым ліку залежыць будучы ўраджай.  Падкрэсліў ён і тое, што прадпрыемства выконвае вялікую работу па падтрыманні парадку на землі.

З рук Міхаіла Міхайлавіча ганаровыя ўзнагароды ад Кобрынскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу атрымалі машыніст аўтакрана Уладзімір Байдук, машыніст помпавай станцыі Віктар Кулік, загадчык машыннага двара Іван Церашчук.

Да віншаванняў далучыўся і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Лазарчук. Ён падзякаваў за працу і ўручыў Ганаровыя граматы трактарысту Віктару Снітко і машыністу бульдозера Анатолю Семенюку.

Першы намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Барташ таксама выказаў словы падзякі ў адрас меліяратараў.

Стараннасць і заўзятасць у працы сваіх калег заўважаеі дырэктар Васіль Піўчык. Ён уручыў Ганаровыя граматы машыністу экскаватара Антону Панамарову і прарабу Сяргею Шавялёву, пісьмы падзякі – машыністу экскаватара Багдану Панікарэвічу і вадзіцелю Юрыю Зазанюку.

Калектыў прадпрыемства меліярацыйных сістэм налічвае 105 чалавек:  хтосьці ўліўся ў яго нядаўна, хтосьці мае багаты вопыт.

- Працую тут трыццаць пяць гадоў, ужо змяніў трэці аўтакран, - расказвае Уладзімір Байдук.

Сам ён родам з Драгічынскага раёна, пэўны час працаваў там у мясцовай гаспадарцы, пасля – у Мінску. Калі жонку размеркавалі на Кобрыншчыну, некаторы час працаваў на прадпрыемстве вадзіцелем, пасля вывучыўся на машыніста аўтакрана.

Дзевяць гадоў працуе на прадпрыемстве Іван Церашчук. Прызнаецца, што тут знайшоў сябе. Спачатку быў вадзіцелем, а два гады таму яму прапанавалі ўзначаліць аўтапарк. У Івана Іванавіча ў свой час тут працаваў бацька.

Працавітасць характэрна для ўсіх работнікаў прадпрыемства меліярацыйных сістэм, бо кожны з іх разумее, якая адказнасць ляжыць на іх плячах.

Людміла ПАШКОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ аўтара.: Міхаіл Грышкевіч уручае Грамату Уладзіміру Байдуку.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу