Плямы.Ад бруду, ежы, фарбы ці іншых рэчываў – яны знаходзяць нас у самых, здавалася б, нечаканых абставінах. Ну а калі рэч новая – то, здаецца, існуе нават так званы “закон подласці”, згодна якому на новую і прыгожую рэч разнастайныя плямы вельмі часта садзяцца літаральна ў першы дзень пасля пакупкі.Барацьба з плямамі і забруджваннем – менавіта так можна назваць работу ўчастка хімчысткі ААТ “Кобрынскі РКБА”, што знаходзіцца ў Доме быту па вуліцы Савецкай.Як расказала нам аператар хімчысткіСвятлана Шарко, якая працуе ў камбінаце бытавога абслугоўвання ўжо 20 гадоў –тры з іх на ўчастку хімчысткі – паслугакарыстаецца папулярнасцю, за 2 месяцы гэтага года ўчастак поўнасцю выканаў прагнозныя паказчыкі – тэмпы росту склалі 106% пры задазеных 105,8%.- На сённяшні дзень мы маем усе магчымасці для аказання паслугшто называецца, на месцы, – расказвае Святлана Мікалаеўна. – Калі раней даводзілася вазіць рэчы ў Брэст – то вось ужо тры гады ў нас працуе машына сухой чысткі “Рэалстар”.Непасрэдна працэс чысткі праходзіць прыкладна на працягу 2-2,5 гадзінз дабаўленнем перхлорэтылену – і выдатна пазбаўляе ад плям -пры гэтым зусім не шкодзіць якасці вырабаў. Пры неабходнасці можна аформіць і тэрміновы заказ – у гэтым выпадку ўся працэдура праводзіцца на працягу сутак.Але проста адчысціць вопратку ад плям – гэта яшчэ далёка не ўся работа супрацоўнікаў хімчысткі. Трэба прывесці вырабы ў належны стан – адпарыць, прагладзіць, адным словам – зрабіць так, каб рэч выглядала на самой справе “як новая”. Для гэтай мэты Кобрынскім РКБА быў набыты спецыяльны паравы манекен італьянскай фірмы “Мажэсцік”, які дазваляе адпарваць рэч адначасова па ўсёй паверхні. А для канчатковага давядзення ўжо выкарыстоўваецца паравае прасаванне. І ўсё гэта – па даступных цэнах.Дарэчы, як адзначыла Святлана Шарко, вельмі часта даводзіцца бачыць прыклады чысткі, што называецца, сваімі рукамі – справіцца з якімі бывае цяжэй, чым проста адчысціць забруджванне. Вынікі такой “самадзейнасці”, як правіла, невясёлыя – мала таго,што ў большасці выпадкаў цяжкія плямы цалкам так і не выводзяцца, дык яшчэ невядомымі растваральнікамі частапашкоджваецца структура тканіны. Так што, паважаныя спажыўцы, калі ўжо вас напаткала нечаканая пляма на адзенні – не змагайцеся з ёю сваімі сіламі. Прыходзьце ў хімчыстку Кобрынскага РКБА – тут за вашу праблему вазьмуцца сапраўдныя прафесіяналы.Дзмітрый БЯЛОЎ.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: