Чт, 23 января 2025
Прогноз погоды

Гектар кобринского мака «затоптал» «Амкодор».

17/07/2012 Закон и право

Спецыяльная праграма “Мак”, пра якую мы паведамлялі, дае плён. Паводле інфармацыі начальніка аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Дзмітрыя Марашчука, 25 чэрвеня была выяўлена цэлая плантацыя маку ў трох кіламетрах ад вёскі Быстрыца. Яе плошча складала 1 га, а вага перавышала 1 тону. У выніку мак быў знішчаны з дапамогай сельгастэхнікі “Амкадор”.

26 чэрвеня праваахоўныя органы сумесна з супрацоўнікамі лясгаса знішчылі 310 кг канапель, што раслі ў паўкіламетры ад вёскі Жухаўцы.

Што тычыцца вырошчвання наркаўтрымліваючых раслін на агародах, то па такіх фактах складзена ўжо чатыры пратаколы. Штраф за такія дзеянні можа дасягаць двух мільёнаў рублёў.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу