Сб, 07 декабря 2024
Прогноз погоды

Дзякуй за давер!

29/03/2010

У чарговы раз 23 сакавіка рэдакцыя газеты “Кобрынскі веснік” на базе 6-га аддзялення паштовай сувязі па вул. Інтэрнацыянальнай праводзіла Дзень падпісчыка. Як і было паабяцана, рэдакцыйны калектыў падрыхтаваў сувеніры для нашых сяброў, якія вырашылі запрасіць “раёнку” ў свой дом. І першай, хто пажадаў гэта зрабіць, стала кабрынчанка Галіна Дзмітрэнка, якая пражывае па вул. Піянерскай. Галіна Сцяпанаўна заўсёды чытае выданне і адзначае, што за апошні год яе любімая газета стала больш прывабнай і сучаснай. Прыемна радуе і падборка тэматычных матэрыялаў, гарадскіх і сельскіх навін, замалёвак аб цікавых людзях. Менавіта “Кобрынскі веснік” для Галіны Дзмітрэнкі з’яўляецца надзейным пастаўшчыком мясцовай інфармацыі.У працэсе акцыі да нас паступалі прапановы ад пастаянных чытачоў. Яны тычыліся асвятлення пытанняў сацыяльнай і будаўнічай сферы, гандлю і паслуг. Кожная рацыянальная ідэя і тэма будзе абавязкова прынята да ўвагі.Усяго ж у той дзень аформілі падпіску на “Кобрынскі веснік” звыш 40 чалавек. Нам хочацца падзякаваць кіраўніцтваі супрацоўнікаў Кобрынскага РУВС за высокі прафесіяналізм і падтрымку ў правядзенні гэтага мерапрыемства, а таксама нашага партнёра – агранома РУП “Інстытут агародніцтва Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі”Мікалая Сідзюка.Заставайцеся з “КВ”!Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.НА ЗДЫМКУ: першы падпісчык кабрынчанка Галіна Дзмітрэнка.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу