Прогноз погоды
Сб, 26 апреля 2025

Быць чалавекам на сваёй зямлі

06/07/2018 Военно-патриотическое воспитание

Сучаснасць, у якой мы не хвалюемся аб тым, што ў нашу хату можа трапіць снарад, не чуем злавеснага гулу ваенных самалётаў, выбуху бомбаў, не баімся, што можам падарвацца на смертаносных мінах, - заслуга тых, хто сваім уласным жыццём заваяваў нам перамогу. Сёння побач з намі жывуць людзі, якія помняць – рэальнасць можа выглядаць зусім інакш.

…Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Пётр Букач, які ў свой час дайшоў да Берліна, перагортвае старонкі Кнігі Памяці, а перад вачамі стаяць падзеі мінулага. Як падала з неба смерць, якая не адрознівала дарослых і дзяцей, як па роднай зямлі жалезным крокам ішоў бязлітасны вораг. Як часам не заставалася ні сіл, ні надзеі, і дапамагала толькі адно – гарачае жаданне свабоды.

Менавіта гэтае святое жаданне шмат гадоў таму дапамагло нашаму народу перамагчы ў страшнай вайне, як і ў іншых кровапраліццях, якія ў розныя часы адбываліся на нашай шматпакутнай зямлі. Памяць аб тым, якой страшнай цаной далося наша вызваленне і права звацца людзьмі, - наш абавязак перад будучыняй.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: ветэран Вялікай Айчыннай вайны Пётр Букач з вучнямі гімназіі г. Кобрына.

 

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу