Рабочы графік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Зазулі насычаны не толькі ў сваёй выбарчай акрузе. Аб тым, якія надзённыя задачы даводзіцца вырашаць народнаму выбранніку, ён расказаў нашаму карэспандэнту.
- На чым сёлета сканцэнтравана ўвага парламентарыяў Рэспублікі Беларусь?- Разам з калегамі-парламентарыямі зацвердзілі змяненні і дапаўненні ў праекты Законаў Рэспублікі Беларусь, якія тычацца рэспубліканскіх і мясцовых сходаў, дзейнасці Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прадастаўлення гарантый дзяржаўным служачым і асобам, якія праходзяць ваенную службу, і інш.- Аляксандр Іванавіч, што было прадметам перамоў з экспертамі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ?- Мы абмеркавалі заключэнні і рэкамендацыі місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Рэспубліцы Беларусь у 2012 годзе, пытанні ўдасканальвання выбарчага заканадаўства і практыкі яго прымянення, а таксама перспектывы далейшага супрацоўніцтва дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь са сваімі замежнымі калегамі. Трэба адзначыць, што размова праходзіла ў канструктыўным, дзелавым ключы. Члены місіі па асабістай ініцыятыве прапанавалі нам перш за ўсё плённае супрацоўніцтва ў межах прававога поля, кампетэнтную падтрымку экспертаў, якія маюць трывалую юрыдычную базу, вопыт, веды ў сферы выбарчага заканадаўства.- А якія пытанні цяпер на парадку дня ў выбарчай акрузе? - На Кобрыншчыне ажыццявілася газіфікацыя вёсак Акцябр і Дзівін. На чарзе – вв. Кустовічы, Тэўлі і Бельск. Шэраг зваротаў паступіла наконт стану дарожнага пакрыцця, сезонных падтапленняў, прадастаўлення жылля, зямельнага заканадаўства і інш. Рэгулярна даводзіцца выязджаць на месца, асабіста знаёміцца з сітуацыяй. Важна быць заўсёды ў курсе апошніх падзей, побач з людзьмі. Такі стыль маёй работы.Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: