29 студзеня на трасе Маларыта - Кобрын, недалёка ад вёскі Каташы супрацоўнікі аддзела пагранічнай службы “Кобрын”, сумесна з супрацоўнікамі міжраённага аддзела Камітэта дзяржаўнай бяспекі Кобрынскага раёна і супрацоўнікамі ДАІ затрымалі аўтамабіль пад кіраваннем грамадзяніна РБ, у якім знаходзіліся тушы цялят. Амаль што адначасова ў раёне вёскі Кісялёўцы была затрымана другая машына, якая таксама перавозіла тушы цялят. Агульная колькасць туш склала 32 штукі, сума ацэнкі - больш за 43 мільёны рублёў. Абодва вадзіцелі дзейнічалі разам з намерам далейшага збыту тавара ў Расійскай Федэрацыі. Вядзецца следства.
Людміла ПАШКОВІЧ.
Поделиться в соцсетях: