Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

30 мая для выпускников средних школ Кобрина прозвучал последний звонок

04/06/2015 Праздники Молодёжь

Шчымлівымі ноткамі развітання 30 мая для навучэнцаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ прагучаў апошні званок. Той самы званок, які калісьці заклікаў у школьныя класы, куды з хваляваннем, трымаючыся за рукі сваіх першых настаўнікаў, уваходзілі адначасова і крыху смешныя, і крыху сур’ёзныя першаклашкі. І вось – імгненна праляцела 11 гадоў…
Сёлета са школай развітваюцца 662 навучэнцы 11-х класаў, у тым ліку 20 – з вячэрніх класаў. Шмат хто з цяперашніх дзевяцікласнікаў вернецца восенню зноў у школы, каб працягваць навучанне ў другой ступені агульнай адукацыі. Тыя ж, хто атрымае атэстат сталасці за ўсе 11 гадоў, 12 чэрвеня адсвяткуюць свой урачысты выпускны баль.
75 выпускнікоў 11-х класаў і 117 выпускнікоў 9-х класаў выходзяць са сцен СШ № 7. Кожны юнак або дзяўчына нечым адметны, па-свойму таленавіты.  Школа будзе чакаць іх заўсёды. Паколькі менавіта тут раскрыліся і расквітнелі таленты многіх рабят, менавіта тут яны навучыліся дабрыні, чалавечнасці, цікаўнасці. Са школы пачынаецца дарога ў жыццё.
Ігар ФЕДАРОВІЧ.
Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу