Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

28 мая ў Кобрынскім райвыканкаме прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння ордэнаў Маці

02/06/2021 Социум

Цёплыя словы, кветкі і шчырыя апладысменты – у такой цудоўнай атмасферы 28 мая ў Кобрынскім райвыканкаме прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння ордэнаў Маці, якую правёў старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2021 года №179 «Аб узнагароджанні» ордэн Маці ў Кобрынскім раёне атрымалі: выхавальнік ясляў-сада №19 г. Кобрына, маці 6 дзяцей Міра-слава Бялоцкая (г. Кобрын); хатняя гаспадыня, маці 6 дзяцей Любоў Заруба (г. Кобрын); хатняя гаспадыня, маці 5 дзяцей Алена Міхалевіч (аг. Буховічы); аператар машыннага даення ААТ «Гарадзец-агра», маці 6 дзяцей Аксана Майсейчук (г. Кобрын); хатняя гаспадыня, маці 5 дзяцей Алеся Цямчык (в. Яромічы), рэзчык матэрыялаў і вырабаў СТАА «Дэ Ёнг Тэкстыль», маці 5 дзяцей Вольга Шурынава (г. Кобрын); хатняя гаспадыня, маці 5 дзяцей Лілія Пашкевіч (г. Кобрын).

Старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч шчыра па-дзякаваў шматдзетным маці за іх уклад у развіццё нашага грамадства і пажадаў, каб ва ўсіх сем’ях заўсёды панавалі згода, любоў і ўзаемаразуменне.

Аўтар і фота Дзмітрый БЯЛОЎ

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу