Прогноз погоды
Чт, 26 июня 2025

Кобринчане приняли участие в Открытом кубке ДОСААФ Республики Беларусь

20/10/2014 Конкурсы

У спаборніцтвах па мотакросе на Адкрыты Кубак ДТСААФ Рэспублікі Беларусь, прысвечаных памяці Аляксандра Тылецкага, якія прайшлі нядаўна ў пасёлку Баравая на Міншчыне, прыняла ўдзел каманда Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ. У першы дзень спаборніцтваў у класе “Нацыянал” кабрынчанін Мікалай Ляпуноў заняў 7-е месца. Выдатную волю да перамогі кабрынчане праявілі і на другі дзень, нават нягледзячы на складаныя ўмовы – мокрую пасля дажджу трасу. Па выніках другога дня спаборніцтваў 12-ты вынік у класе “50 кубічных сантыметраў” - у Аляксандра Фрыдлендэра, а яго бацька, Якаў Фрыдлендэр, заняў 4-е месца ў класе “Ветэран”.

Поделиться в соцсетях: