З набліжэннем новага навучальнага года ў Навасёлкаўскай школе актыўна ідзе падрыхтоўка, якая, як заўсёды, сканцэнтравана на добраўпарадкаванні. Гэты кірунак стаў сапраўдным каньком для калектыву, і ўстанова ўпэўнена займае лідзіруючыя пазіцыі як у раёне і вобласці, так і на рэспубліканскім узроўні.
18 жніўня, "Кобрынскі веснік"/ Дырэктар школы Святлана Шаўцова :
– Добраўпарадкаванне – гэта наша аддушына, тое, што прыносіць сапраўднае задавальненне і натхненне. Я не баюся фізічнай працы, бо з дзяцінства звыкла працаваць. Калі зрабіць нешта на паперы, то вынікаў амаль ніхто не заўважыць. А калі бачыш плён сваей дзейнасці – стаіш дзень, два, месяц на ўчастку, і разумееш, што прыгажосць напраўду ратуе нашы душы.
Эмацыйная сувязь з прыродай дае магчымасць не толькі выказаць сябе, але і стварыць камфортную атмасферу для вучняў і супрацоўнікаў.
Ала Марчук, настаўнік біялогіі і даўні паплечнік Святланы Мікалаеўны, актыўна ўдзельнічае ва ўпарадкаванні, выбіраючыь кветкавы асартымент і падтрымліваючы дырэктара ва ўвасабленні ідэй. Іх супрацоўніцтва заснавана на ўзаемадапамозе і падтрымцы, што робіць працэс падрыхтоўкі яшчэ больш займальным іпрадуктыўным.
Адміністрацыя ўпэўненая, што добра ўладкаваны двор – гэта не толькі візітная картка, але і важная частка адукацыйнага асяроддзя. Ён павінен быць функцыянальным, здароўезберагальным і утульным.
Да наступнага навучальнага года праведзены значныя работы: капітальны рамонт падлогі і аздабленне сцен у спартыўнай зале, новая пліта ў сталовай, усталяванне дзвярэй. Кожны год школа прадстаўляе новыя ідэі па арганізацыі ўчастка, удзельнічаючы ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах, і атрымлівае высокія ўзнагароды.
Сёлета для стварэння гарманічнай прасторы на невялікай тэрыторыі былі вылучаныя тэматычныя зоны: галоўны кветнік, куточкі ў скандынаўскім і ва ўсходнім стылях, альпінарый, рутарый, райская мясціна і паціа.
Тэкст і фота Ірыны АМЕЛЬЯНЧУК
Поделиться в соцсетях: