Чт, 18 июня 2026
Прогноз погоды

Адбылася сустрэча старшыні Кобрынскага РА РГА  “Белая Русь” Рамана Мельніка з пагранічнікамі пагранічнай заставы “Дзівін” Пінскага пагранатрада

24/09/2018 Мы живём на границе

Дзень інфармавання на заставе

Сустрэча старшыні Кобрынскага РА РГА  “Белая Русь” Рамана Мельніка з пагранічнікамі пагранічнай заставы “Дзівін” Пінскага пагранатрада адбылася ў межах адзінага дня інфармавання 14 верасня. Асноўнымі пытаннямі, якія былі разгледжаны ў час бяседы, сталі праблемы і перспектывы развіцця рэгіянальнага друку на Кобрыншчыне, а таксама напрамкі дзейнасці арганізацыі “Белая Русь”.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Як галоўны рэдактар раённай газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік падкрэсліў, што пагранічная тэматыка ўсебакова асвятляецца на старонках “раёнкі”. Дзякуючы газеце, можна заўсёды заставацца на хвалі падзей у раёне.

Раман Васільевіч расказаў і пра тое, якую работу вядзе РА РГА  “Белая Русь”. Ён падкрэсліў, што гэтая арганізацыя – добрая пляцоўка для рэалізацыі сваіх здольнасцяў і праектаў. Тут у час розных мерапрыемстваў можна знайсці новых сяброў-аднадумцаў. Актывісты арганізацыі ўдзельнічаюць у акцыях і справах на карысць малой радзімы.

Візіт гасцей супаў з падпісной кампаніяй на чацвёрты квартал - пасля сустрэчы раённая газета “Кобрынскі веснік” набыла 5 новых сяброў. Кожны, хто падпісаўся, атрымаў на памяць падарунак.

Ксенія ПАЛЬТО.

НА ЗДЫМКУ аўтара: афармленне падпіскі.

Поделиться в соцсетях:


Последние новости