Прогноз погоды
Чт, 03 июля 2025

Да 90 цэнтнераў з гектара збіраюць аграрыі ААТ «Агра-Кобрынскае»!

07/08/2017 Сельское хозяйство

На палях раёна - гарачая ўборачная кампанія. Не губляюць часу аграрыі ААТ “Агра-Кобрынскае” – на момант нашага візіту тут поўным ходам ішла ўборка азімай пшаніцы, сярэдняя ўраджайнасць якой у гэтай гаспадарцы складае 61,8, а на некаторых асабліва ўрадлівых участках дасягае 90 цэнтнераў з гектара.- Сёлета нам патрэбна ўбраць каля 550 гектараў, 230 з якіх займае азімая пшаніца, 80 гектараў адведзена пад трыцікале, таксама ёсць 60 гектараў зернебабовых і 180 гектараў яравой пшаніцы, - расказвае галоўны аграном Іван Гусак. – Ужо ўбрана 184 гектары, ці 33,5%, намалочана 1137 тон збожжа. На ўборцы працуюць усе тры камбайны, разумеюць адказнасць моманту і працаўнікі.І сапраўды, напружаная рабочая атмасфера адчувалася ўсюды –камбайнеры намагаюцца ў поўнай меры выкарыстаць кожны сонечны дзень. Вялікая ўвага надаецца тэхніцы пажарнай бяспекі – побач з камбайнамі дзяжурыць трактар з вялікай бочкай з вадою. Створаны ўсе ўмовы і для людзей – у час уборачнай кампаніі на полі камбайнеры атрымліваюць двухразовае гарачае харчаванне, прыгатаванае ў рэстаране “Прэстыж”. Як адзначыў Іван Іванавіч, першыя дні ўборачнай кампаніі радуюць ураджаем, які пакуль што перавышае планку мінулага года і дае добрую надзею на будучыню, зразумела, калі да энтузіязму аграрыяў далучыцца спрыяльнае надвор’е.Дзмітрый БЯЛОЎ.НА ЗДЫМКУ аўтара (злева направа): аграном Віктар Малюк, галоўны аграном Іван Гусак, памочнік камбайнера Сцяпан Шугай, старшы камбайнер Сяргей Жолах, памочнік камбайнера Віктар Лук’янюк, вадзіцель Аляксандр Нікіцюк і механізатар Юрый Ефімук.

Поделиться в соцсетях: