Кобринский военкомат лучший в области


Напярэдадні Дня горада сваё 70-годдзе адсвяткаваў Кобрынскі раённы ваенны камісарыят, які вядзе свой адлік з ліпеня 1944 года.

За шматгадовую гісторыю супрацоўнікі ваеннай установы ўнеслі значны ўклад у вырашэнне пытанняў тэрытарыяльнай абароны, ваенна-мабілізацыйнай і ўлікова-прызыўной работы. Па выніках работы за 2012-2013 навучальны год Кобрынскі райваенкамат прызнаны лепшым у вобласці і ўзнагароджаны пераходным прызам, вымпелам і граматай ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці.
Як адзначыў у сваім віншавальным слове ваенны камісар Кобрынскага РВК палкоўнік Ігар Круглоў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ўдзельнікі баявых дзеянняў у гарачых кропках, маладыя людзі дапрызыўнага і прызыўнога ўзростаў, юнакі і дзяўчаты, якія жадаюць стаць прафесіянальнымі ваеннаслужачымі, бацькі ваенных і ваенныя запасу – амаль усе катэгорыі грамадзян маюць непасрэднае або ўскоснае дачыненне да работы ваенкамата, звяртаюцца туды па розных пытаннях.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню юбілею, якое прайшло ў добразычлівай сяброўскай атмасферы, сабрала не толькі супрацоўнікаў камісарыята, але і шматлікіх гасцей. Са словамі віншаванняў выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, ваенкам ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці Яўгеній Зайцаў, пракурор Кобрынскага раёна Аляксандр Петрасюк, начальнік аддзела ўнутраных спраў Кобрынскага райвыканкама Максім Субота, начальнік Кобрынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Леанід Панасюк і іншыя.
Многім супрацоўнікам у гэты дзень былі аб’яўлены падзякі за добрасумленную працу, уручаны граматы, пісьмы падзякі.
Да віншаванняў гасцей далучыліся творчыя калектывы Кобрынскага Палаца культуры, якія падарылі прысутным святочны канцэрт і радасны настрой.
Ірына ЛЕСІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *