За креативом – в рекламную мастерскую Левицких!


Паспяховасць любога мерапрыемства залежыць ад якаснай рэкламы, заказчыкі якой – сур’ёзныя кліенты, якія ведаюць цану сабе і сваёй працы. Менавіта з такімі людзьмі і супрацоўнічае “Рэкламная майстэрня Лявіцкіх”.
Ужо больш за 11 гадоў майстэрня аказвае паслугі шырокафарматнага друку. Разнастайныя шыльды, афішы, плакаты, банеры, стэнды, візіткі вырабляюцца па ўласных макетах і макетах заказчыка. “Гэта зараз у нас ёсць усё неабходнае для работы, а пачыналі мы з фарбаў, трафарэтаў, малявання ўручную ў невялікім памяшканні”, – расказвае Вольга Лявіцкая. Ідэя стварэння майстэрні належала яе бацькам, Юрыю і Алене Лявіцкім. “У нашай сям’і “мастацкія” карані, таму і была выбрана такая сфера дзейнасці”, – заўважае Вольга. Яе маленькая дачка Святлана таксама любіць маляваць фарбамі. Яна часта прыбягае ў майстэрню, каб дапамагчы маме, і падоўгу разглядае каляровыя вырабы. “Сучаснае абсталяванне дазваляе вырабляць прадукты шырокафарматнага друку з добрай якасцю, з яркім рэальным адлюстраваннем любога памеру” , – расказвае жанчына.
Каб ісці ў нагу з часам, у сям’і Лявіцкіх займаюцца самаадукацыяй. Аказваць паслугі кліентам на годным узроўні – іх прынцыповая ўстаноўка. З розных куткоў Беларусі прыязджаюць людзі ў майстэрню Лявіцкіх за якаснай рэкламай. Працуюць мастакі і з эксклюзіўнымі заказамі.
Праца ў аказанні любога віду паслуг мае на ўвазе зносіны з людзьмі. Вельмі важна, на думку Вольгі Лявіцкай, адчуць чалавека, зразумець, якім ён хоча бачыць гатовы прадукт, і пры гэтым не парушаць класічных правілаў і норм. “Каб працаваць у дадзенай сферы, неабходна мець добрую фантазію і ўяўленне”, – заўважае жанчына.
На сучасным этапе дзейнасць майстэрні паспяхова развіваецца, удасканальваецца. Пералік паслуг шырокафарматнага друку з кожным годам павялічваецца. “Мы не баімся брацца за новую для нас работу, наадварот, любім эксперыментаваць”, – усміхаецца Вольга. У майстэрні аказваюць паслугі паліграфіі пры невялікім тыражы, вырабляюць і сувенірную прадукцыю. Найбольшым попытам карыстаецца нанясенне прынту на майкі.
Любімая справа патрабуе многа моцы і цярпення ад членаў сям’і Лявіцкіх. Але нягледзячы на занятасць яны знаходзяць час для сумеснага адпачынку. У сям’і заўсёды ставяцца з разуменнем адзін да аднаго, паважаюць выбар кожнага. Ад свабоднага выбару, на іх думку, залежыць паспяховасць асобы.
Людміла ДУБІНА.
Фота Ірыны ЛЕСІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *