У Год гасціннасці праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная кампанія «Простыя рэчы».

У свеце глабалізацыі так хочацца звярнуць увагу на простыя адвечныя каштоўнасці, якіх мы часта не заўважаем і якія паступова ад нас адыходзяць. Менавіта на іх заснаваны аграэкатурызм – наша вёска, наша прырода, фальклор, абрады і рамёствы – і, безумоўна, душэўнасць і гасціннасць нашых людзей. Беларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы” ў рамках праекта USAID «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”, які рэалізуецца ПРААН, у Год гасціннасці праводзіць інфармацыйна-адукацыйную кампанію пад агульнай назвай “Простыя рэчы”.


У рамках кампаніі плануецца правядзенне экалагічных адукацыйна-выхаваўчых акцый з прыцягненнем дзяцей і моладзі з нагоды Дня Зямлі – 22 красавіка, арганізацыя валанцёрскіх груп сярод студэнтаў ВНУ і каледжаў для работы на аб’ектах аграэкатурызму (аграсядзібах, прыродаахоўных установах, зялёных маршрутах, экамузеях і г.д.). Плануецца “Творчая лабараторыя зялёнага турызму” – канферэнцыя, прысвечаная аграэкатурызму, арганізаваны “Летнік рамёстваў” для прыцягнення ўвагі да рамёстваў як сферы прадпрымальніцтва і самарэалізацыі, будзе праведзены фестываль “Organic Party” (“Зялёнае свята”), прысвечаны традыцыйным стравам, заснаваным на арганічных прадуктах, арганічнаму земляробству, экалагічнаму менеджменту, пытанням экалагічнай сертыфікацыі ў аграэкатурызме. Таксама будзе праводзіцца рэспубліканская акцыя “Дзень адчыненых дзвярэй у аграэкасядзібах” (святы, выставы, кірмашы, конкурсы, дэгустацыі і г. д.). У самы бліжэйшы час у рамках кампаніі запланаваны выпуск сацыяльнай рэкламы пад агульнай назвай “Простыя рэчы”, з сярэдзіны лютага стартаваў конкурс дзіцячага малюнку “Адпачынак у вёсцы”.
Ул. Інф.

фота Рамана МЕЛЬНІКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Opera Mini opera Mini soft.mydiv.net.