На лыжах і па асфальце!
-
Упершыню за ўсю спартыўную гісторыю Кобрыншчыны 26 верасня на перакрыжаванні вуліц Дружбы і Інтэрнацыянальнай праводзіўся восьмы этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па лыжароллерам, якія прысвечаны 65- годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 40 чалавек з Мінска, Полацка, Барысава, Копыля, і Наваполкацка.
-
Галоўным арганізатарам гэтага мерапрыемтсва выступілі Беларуская федэрацыя лыжных гонак і ГА ”БРСМ”. Анаглагічныя старты праводзіліся сёлета па ўсёй краіне для таго, каб папулярызаваць масавыя віды спорту на месцах, прыцягнуць людзей розных узростаў для заняткаў фізкультурай.

-
Лыжароллеры пакуль яшчэ не звыклыя для многіх кабрынчан. Галоўныя атрыбуты ў гэтым відзе спорту – кароткія пластыкавыя лыжы на спецыяльных роліках. Тэхніка перасоўвання вельмі падобная на каньковы ход, пагэтаму навучыцца ўпэўнена катацца на лыжароллерах не складана. Паволде слоў начальніка аддзела па фізкультуры, спорце і турызме райвыканкама Васіля Знахарчука, мяркуецца, што на Кобрыншчыне пры адпаведнай падтрымцы і наяўнасці жадаючых такое захапленне абавязкова атрымае сваё развіццё.
-
Адзін з удзельнікаў спаборніцтв мінчанін Аляксандр Пугач усё сваё сумленнае жыццё захапляецца лыжамі. Лыжароллеры ён выбраў як альтэрнатыву, таму, што з улікам цёплых зім снег стаў нажаль рэдкасцю. Гэты від спорту гарманічна разівае самыя галоўныя мышцы цела, дае лагодную нагрузку на ўнутраныя органы, таму займацца ім можна ў любым узросце. Дарэчы самым сталым ўдзельнікам спаборніцтваў стаў 75 гадовы мінчанін Пётр Зміеўскі, які мае добрую атлетычныую фігуру, яшчэ поўны бадзёрасці, маладосці і імпэту.
-
На ўрачыстым адкрыцці лыжаролерных гонак прысутных вітаў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Іванюк, які шчыра павіншваваў усіх са спартыўным святам, пажадаў моцнага здароўя і перамогі. Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь, і адказныя старты пачаліся. Спартсменам было неабходна пераадолець участак трасы за кароткі час даўжынёй у пяць кіламетраў. Усе, хто ўпершыню назіраў за перасоўваннем лыжнікаў па асфальце, глядзелі на іх спачатку з усмешкай, а потым з вялікай зацікаўленасцю. Грацыёзна, нетаропка спартсмены набіралі хуткасць і праз лічаныя сякунды скрываліся за гарызонтам.
-
У выніку гонак пераможцы і прызёры ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны кубкамі, дыпломамі і памятнымі падарункамі. Паводле слоў арганізатараў, правядзенне падобных спаборніцтваў па ўсёй Беларусі абавязкова працягнецца і ў наступным годзе. Спадзяемся, што на гэты раз кабрынчане выставяць дастойную каманду гоншчыкаў.
-
Раман МЕЛЬНІК
Фота аўтара