Специальная программа “Мак” в Кобринском районе приносит “урожаи”.

Спецыяльная праграма “Мак”, якая распачалася 1 чэрвеня і будзе працягвацца да 31 жніўня, пачала прыносіць свой плён. Так, супрацоўнікамі Кобрынскага РАУС 6 чэрвеня недалёка ад вёскі Імяніны была знойдзена плантацыя маслічнага маку. Расліны былі спалены. Вага знішчанага маку склала 200 кг.


А 7 чэрвеня ў 2-х кіламетрах ад вёскі Верхалессе былі знойдзены зараснікі дзікарослых канапель плошчай 1,5 га. Агульная вага знішчаных раслін склала 1,7 тоны. Як і ў выпадку з макам, каноплі таксама спалілі.

Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *