На Кобринщине у Бамовского озера состоялся очередной туристический слёт.

З 31 мая па 2 чэрвеня на маляўнічай пляцоўцы каля Бамаўскага возера ў чарговы раз праводзіўся раённы турыстычны злёт калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, арганізацый і работнікаў школ Кобрыншчыны. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел пятнаццаць каманд.


За лічаныя гадзіны пад адкрытым небам быў узведзены сапраўдны палатачны гарадок з рознакаляровымі шатрамі, палявой кухняй, месцамі для адпачынку.


Традыцыйна ў турыстычным злёце ўдзельнічала каманда СТАА “ВП Палессе”. Як адзначыла капітан каманды Вольга Марчук, яны рыхтуюцца да спаборніцтваў адказна і мэтанакіравана. Найбольш вопытнымі членамі каманды з’яўляюцца Якаў Кавалёў, Сяргей Гелемент, Аляксандр Курганаў і інш.
Вопытныя фізкультурнікі ўвайшлі ў склад каманды кобрынскага хлебазавода на чале з яго дырэктарам Аляксандрам Хамуком. Педагогі з СШ №9 на чале з капітанам Міхаілам Бандаруком бяруць удзел у такіх спаборніцтвах кожны сезон і заўсёды дэманструюць стабільна высокія вынікі.


Камандам неабходна было праверыць свае сілы ў арыентаванні – адзначыць на карце месцазнаходжанне пікетаў і пераадолець дзесяцікіламетровую дыстанцыю. Больш вопытныя турысты адправіліся на кароткую турыстычную дыстанцыю, дзе ў спецыяльнай альпінісцкай амуніцыі праходзілі цераз перашкоды “Маятнік”, “Гаць”, веласіпедную дыстанцыю.
У выніку сярод арганізацый пераможцай стала каманда СТАА “ВП Палессе”. Другое месца занялі турысты з хлебазавода. Трэцяе дасталося ААТ “Кобрынаграмаш”. Сярод школ “золата” заваявала СШ №2, “серабро” ў СШ №9 і “бронза” у Батчынскай СШ.
Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы.
У межах турзлёту адбыўся і II рэспубліканскі фестываль бардаўскай песні “Сонечны”, на які з’ехаліся больш за 40 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі. Гран-пры заваявала кабрынчанка Вікторыя Лукашук. Лаўрэатамі сталі Наталля Цярэнцьева (Кобрын) у намінацыі “Паэзія”, Алена Моніна з Брэста ў намінацыі “Выканаўца”, Валерый Гаваркоў З Баранавічаў (“Аўтар музыкі”), Уладзімір Цімашынін са Жлобіна (“Аўтар”), трыа “Брэст” (лепшы выканальніцкі калектыў). Заахвочвальнага прыза ў намінацы “Вернасць жанру” ўдастоена Нета Карніенка з Мінска. Пераможцы і лаўрэаты ўзнагароджаны прызамі ад галоўнага партнёра фестывалю – СТАА “ВП Палессе”.
Раман Мельнік.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *