Прогноз погоды
Ср, 02 июля 2025

Віншаванне кіраўніцтва Кобрынскага раёна з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

22/02/2021

Паважаныя  кабрынчане!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята - увасабленне моцы і сілы нашай суверэннай дзяржавы, сімвал адданасці Радзіме, вернасці прысязе і гатоўнасці абараняць інтарэсы сваёй краіны. У яго аснове – павага да гістарычнага мінулага і гонар за сучасную беларускую армію, якая стаіць на варце спакойнага і мірнага жыцця беларусаў.

Мы ўслаўляем памяць афіцэраў і салдатаў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны аддалі жыццё ў імя будучыні свайго народа; схіляем галаву перад доблесцю і адвагай усіх, хто ўставаў на абарону міру са зброяй у руках і хто сёння ва ўмовах новых глабальных пагроз бярэ на сябе адказнасць за спакой і парадак на роднай зямлі.

Няхай 23 лютага стане для ўсіх нас гонарам за Рэспубліку  Беларусь, якая з павагай ставіцца да сваіх Узброеных Сіл і падзякай да тых, хто ахвяраваў сабой у імя будучыні і пацвердзіў высокае званне Абаронцы Бацькаўшчыны.

Жадаем усім моцнага здароўя, радасці, шчасця, мірнага неба, дабрабыту, поспехаў у імя далейшага  ўмацавання Рэспублікі Беларусь.

Са святам! З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Поделиться в соцсетях: