Сб, 04 мая 2024
Прогноз погоды

Мікалай Дземенчук: “Зжыўся з працай на роднай зямлі…”

01/04/2020 Сельское хозяйство

Тры дзесяцігоддзі на адным працоўным месцы і адзіны запіс у працоўнай кніжцы – такое можна сустрэць не так ужо часта. Тым больш – у сельскай гаспадарцы, якая патрабуе максімальнай аддачы. Вадзіцеля ААТ “Пакроўскі” Мікалая Дземенчука у свой час гэта не напалохала. Ён заўважае: менавіта праца на роднай зямлі прынесла яму простае чалавечае шчасце.

Мікалай Дземянчук падчас нарыхтоўкі кармоў на малочна-таарныя фермы. Фота Дзмітрый БЯЛОЎ

Першае знаёмства з грузавымі машынамі адбылося яшчэ ў школе – атрымаў вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “С” у вучэбна-вытворчым камбінаце, - успамінае Мікалай Мікалаевіч. - Гісторыя знайшла свой працяг у арміі, дзе я быў вадзіцелем бронетранспарцёра.

Пасля Мікалай Дземенчук трапіў у Афганістан – ён служыў пагранічнікам на таджыка-афганскай граніцы, прымаў удзел у баявых дзеяннях, быў сведкам вываду войскаў... Сёння аб гэтым нагадваюць узнагароды, сярод якіх – медаль “За адвагу”. Аднак успамінаць аб гэтым Мікалай Мікалаевіч не любіць. Куды больш ахвотна расказвае пра мірнае жыццё.

У калгас прыйшоў пасля службы ў арміі ў 1989 годзе. Калі атрымаў свой першы “ГАЗ-53”, хутка зразумеў – для таго, каб машына радавала, у яе трэба ўкладаць душу. Калі ёсць жаданне, на зямлі можна жыць, працаваць і зарабляць.

Простыя, але трапныя словы – важкія і правільныя думкі, якія стаяць за імі. Мікалай Дземянчук ведае, аб чым гаворыць, ён – прадстаўнік цэлай аграрнай дынастыі. Тут, у гаспадарцы працавалі яго бацькі, у вёсачцы Ляскова не адно стагоддзе шчыравалі на зямлі продкі. Яго работа не заканчваецца круглы год – нарыхтоўка кармоў, унясенне ўгнаенняў, уборка збожжа, кукурузы, цукровых буракоў… У ААТ “Пакроўскі” Мікалай Мікалаевіч знайшоў і сваю жонку Ларысу Васільеўну, родам з суседняй вёскі Бяроза. У 2003 годзе сям’я атрымала дом, які ў хуткім часе прыватызавала. Тут нарадзіліся і выраслі дзеці. Як адзначае Мікалай Дземенчук, жыцця ў горадзе ён сабе не ўяўляе – зжыўся з работай, з людзьмі і з вясковым укладам.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

 

 

 

Поделиться в соцсетях:


Единый день голосования

Центральная избирательная комиссия Республики Беларусь

Кобринский РОЧС приглашает на службу