В Кобринском райисполкоме: ориентированность бюджета – социальная.

На папрадку дня снежаньскага пасяджэння райвыканкама, якое прайшло нядаўна, разглядаліся два пытанні – праект бюджэту раёна і план работы райвыканкама на будучы год.

Па першым пытанні з дакладам выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Людміла Анішчук, якая падкрэсліла, што праект бюджэту раёна і разліковыя паказчыкі на будучы год распрацаваны з улікам асноўных напрамкаў бюджэтна-фінансавай палітыкі Рэспублікі Беларусь, прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, чаканага выканання бюджэту ў 2011 годзе і змен падатковага заканадаўства.

Апошнія заслугоўваюць асобнай увагі. Так, з будучага года ў рамках работы па зніжэнні падатковай  нагрузкі на эканоміку і далейшым спрашчэнні падатковай сістэмы прадугледжана зніжэнне стаўкі падатку на прыбытак з 24% да 18%. Акрамя таго,  з мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці  эканомікі ўстаноўлены льготы па прыбытку ў адносінах суб’ектаў гаспадарання, якія выпускаюць інавацыйную і высокатэхналагічную прадукцыю. З наступнага года зніжаецца падатковая  нагрузка на суб’екты малога і сярэдняга бізнесу – за кошт зніжэння на адзін працэнтны пункт  ставак падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання.

Захаваецца курс на сацыяльную накіраванасць бюджэту. На расходы сацыяльнага характару плануецца накіраваць больш за 353,5 мільярда рублёў – што складае 85,8% ад усіх расходаў. Высокімі тэмпамі растуць расходы на заработную плату.

Значныя сродкі бюджэту ў наступным годзе накіроўваюцца на ўтрыманне ўстаноў сацыяльнай абароны і мерапрыемствы ў сферы сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Усяго на сацыяльную палітыку прадугледжана 14,8 мільярда рублёў – што у 1,6 раза больш за чаканае выкананне ў бягучым годзе. Узрастаюць расходы на аказанне адраснай сацыяльнай дапамогі насельніцтву, а таксама на арганізацыю бясплатнага харчавання ў школах. У рамках рэалізацыі сацыяльнай палітыкі плануюцца сацыяльныя выплаты грамадзянам у форме субсідый на жыллёвае будаўніцтва і фінансавай дапамогі маладым і шматдзетным сем’ям у пагашэнні льготных крэдытаў, адрасная дапамога малазабяспечаным грамадзянам і сем’ям, забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых 3-х гадоў жыцця, улічаны асігнаванні на сацыяльную падтрымку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Як справядліва адзначыў у ходзе  пасяджэння старшыня райвыканкама, напаўненне бюджэту павінна быць клопатам кожнага кіраўніка. Не трэба чакаць, пакуль новыя інвестыцыі прыдуць у рэгіён самі – трэба шукаць усе магчымыя шляхі для таго, каб прыцягнуць іх, стварыць умовы для іх развіцця – і ў выніку павышаць узровень матэрыяльнага дабрабыту раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *