Пт, 29 марта 2024
Прогноз погоды

Шляхам развіцця і стваральнай працы

11/12/2019

6 снежня ў горадзе над Бугам адзначылі юбілей Брэсцкай вобласці. На ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі, былі запрошаны прадстаўнікі органаў улады, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, былыя і сённяшнія кіраўнікі гарадоў, раёнаў, прадпрыемстваў і ўстаноў Брэсцкай вобласці, грамадскія дзеячы, а таксама многія славутыя людзі, якія ўнеслі свой істотны ўклад у росквіт Брэстчыны. Далучылася да святочнай імпрэзы і дэлегацыя Кобрынскага раёна на чале з яго кіраўніком Міхаілам Грышкевічам.

Як адзначыў у сваім выступленні старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс, гэтая святочная дата – адлюстраванне няпростага шляху, які прайшлі многія пакаленні жыхароў вобласці і пакінулі ў яе гісторыі добры след. Юбілей дае магчымасць паглыбіцца ў мінулае і падзякаваць тым людзям, якія стаялі каля вытокаў заснавання Берасцейшчыны.Трывожным набатам адгукнулася ў сэрцы Вялікая Айчынная вайна. Звыш 55 тыс. ураджэнцаў Брэстчыны ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, 14 чалавек сталі Героямі Савецкага Саюза. Сёння на подзвігах землякоў вучыцца патрыятызму наша маладое пакаленне. На сучасным этапе Берасцейшчына – гэта вялікая працоўная скарбонка, дзе асноўнае месца займае сель-ская гаспадарка. Больш за 2000 перадавікоў калгаснай і саўгаснай вытворчасці былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, 25 чалавек заслужылі званне «Герой Сацыялістычнай Працы». Моцныя аграрныя традыцыі працягваюць працоўныя калектывы многіх прадпрыемстваў і гаспадарак. У лютым 2018 года распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена падзяка працаўнікам аграпрамысловага комплексу Брэстчыны за істотны ўклад у развіццё сельгасгаліны і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Брэстчына – лідар у краіне па вытворчасці малака. У бягучым годзе вытворчасць гэтага прадукта перавысіць 1700 тыс. т. Таксама сёлета вобласць адзіная ў краіне ўпершыню ў гісторыі перавысіць 6-тысячную мяжу прадукцыйнасці кароў. Добрыя вынікі і ў вытворчасці мяса. Уражваюць вынікі работы і ў галіне раслінаводства. Сёння намячаецца планка ў паўтара мільёна тон збожжа і больш. І яна, як падкрэсліў Анатолій Ліс, дасягальная.Можна ганарыцца і поспехамі ў экспарце. У цэлым экспартныя пастаўкі прадпрыемстваў Брэстчыны з пачатку «пяцігодкі» выраслі больш чым у 1,5 раза. У сярэднім за год экспартуецца прадукцыі на суму больш за 2 млрд долараў. Спажыўцамі нашай прадукцыі з’яўляюцца больш за 100 краін свету.

Дынамічна развіваецца і вытворчасць. Флагманам і своеасаблівым брэндам Берасцейшчыны ў нашай краіне і за яе межамі стала харчовая прамысловасць. Сёння годна прадстаўляюць вобласць на ўнутраным і міжнародным рынках такія знакамітыя гандлёвыя маркі нашага рэгіёна, як ААТ «Савушкін прадукт», СП «Санта Брэмар» ААТ, ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод». Руха-віком тэхналагічнага прагрэсу для вобласці была і застаецца машынабудаўнічая галіна, якая таксама радуе сваімі поспехамі і дасягненнямі. Нам ёсць чым ганарыцца ў лёгкай, дрэва-апрацоўчай і мэблевай вытворчасцях, ёсць годныя дасягненні ў энергетыцы, будаўніцтве, сацыяльнай сферы.Вобласць упэўнена пацвярджае статус спартыўнага рэгіёна краіны, дзе створаны ўсе ўмовы для высокіх вынікаў. Нездарма ў нас столь-кі алімпійскіх чэмпіёнаў: Сяргей Макаранка, Леанід Тараненка, Юлія Несцярэнка, Сяргей Мартынаў. Менавіта на іх раўняецца маладая змена спартсменаў Берасцейшчыны. Сапраўдным падарункам да тысячагоддзя Брэста стаў чэмпіёнскі тытул футбольнага клуба «Дынама-Брэст», які каманда атрымала ўпершыню ў сваёй гісторыі.

Новым этапам для вобласці стане паскоранае развіццё буйных прамысловых цэнтраў – Баранавічаў і Пінска. Пры гэтым стаіць задача забяспечыць раўнамернае развіццё ўсіх тэрыторый вобласці і высокі ўзровень жыцця насельніцтва. Галоўная мэта гэтай работы – за кошт рэалізацыі новых інвестыцыйных праектаў i стварэння новых прадпрыемстваў забяспечыцьзанятасць насельніцтва, а таксама паступальны рост заработнай платы. Анатолій Ліс выказаў упэўненасць у тым, што гэтыя няпростыя задачы Брэстчына здольна выканаць з гонарам.Анатолій Васільевіч ад усяго сэрца павіншаваў жыхароў нашай вобласці са святам, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў.

Яркім момантам свята стала ўшанаванне ганаровых грамадзян Брэсцкай вобласці. Імі сталі былы старшыня Брэсцкага аблвыканкама Ула-дзімір Заламай, алімпійскі чэмпіён Леанід Тараненка, дырэктар прадпрыемства «Брэстжылбуд» Аляксандр Раманюк. Таксама на святочную сцэну падняўся і памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Брэсцкай вобласці Анатолій Маркевіч, які зачытаў віншавальны адрас ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўручыў падзяку ад кіраўніка краіны жыхарам рэгіёна. А фінальным акордам імпрэзы стаў святочны канцэрт.

Раман МЕЛЬНІК.

Поделиться в соцсетях:


Единый день голосования

Центральная избирательная комиссия Республики Беларусь

Кобринский РОЧС приглашает на службу

photo 2024 03 21 17 04 111111