Уникальный приз “Хрустальная пролеска” на Кобринском районном конкурсе “Педагог детства – 2011” по праву достался Марине Петручик.

У мінулую сераду ў дзіцячай школе мастацтваў пяць лепшых спецыялістаў дзіцячых садкоў прынялі ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства  педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі “Педагог дзяцінства-2011”, які праводзіцца раз у тры гады.

Глядзельная зала была перапоўнена. Балельшчыкі з транспарантамі гучнымі апладысментамі прыйшлі падтрымаць сваіх фаварытак з дзіцячых садкоў №№6, 9, 15, 20 г. Кобрына і з в. Буховічы Святлану Пугачову, Марыну Пятручык, Ірыну Панкавец, Наталію Кавалевіч і Алу Мартынюк.

З прывітальным словам да ўдзельніц звярнулася пераможца конкурсу 2008 года, а цяпер загадчыца дзіцячага садка №6 Святлана Жэшка.

У першай дысцыпліне “Размінка” ўдзельніцы павінны былі арыгінальным чынам прадставіць сябе. А потым на спецыяльных мальбертах з геаметрычнымі фігурамі зрабіць малюнак. Чарговы іспыт – вырашыць незнаёмую педагагічную сітуацыю.

У конкурсным заданні ”Сюрпрыз” было неабходна выбраць з глядзельнай залы выпадковых “акцёраў” і за некалькі хвілін па сцэнарыі стварыць імправізаваную тэатралізаваную пастаноўку. Завяршыўся конкурс прэзентацыяй педагагічных праектаў “Сакрэты прафесіі”.

Ва ўрачыстай абстаноўцы быў абвешчаны пераможца сёлетняга спаборніцтва – выхавальнік дзіцячага садка №9 Марына Пятручык, якая чатыры гады працуе ў інтэграванай групе дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Ва ўрачыстай абстаноўцы Галіна Радковіч уручыла ёй галоўны пераходны прыз – крыштальную пралеску, якая сімвалізуе дашкольнае дзяцінства. Прыз сімпатый гледачоў атрымала педагог Ірына Панкавец з дзіцячага садка №15. Канкурсанткі ўзнагародажны дыпломамі ўпраўлення адукацыі райвыканкама і прызамі ад партнёраў конкурсу – аквапарку, піцэрыі “Дыскаверы”, ПТУП “Цэнтр-тур”, ДРАЦ “Колас” і інш.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: пераможца раённага конкурсу “Педагог дзяцінства-2011” Марына Пятручык.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *