Королевой осени 2011 стала кобринчанка Яна Виловчик

На мінулым тыдні на працягу двух дзён у кінатэатры “Радуга” ладзіўся сапраўдны марафон прыгажосці. Дзевятнаццаць прадстаўніц навучальных устаноў Кобрыншчыны прынялі ўдзел у другім конкурсе грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Восень-2011”.  Галоўнымі арганізатарамі мерапрыемства выступілі РК ГА “БРСМ” і раённая кінавідэасетка.

Яшчэ да пачатку падзеі ўсе білеты былі прададзены. Удзельніц конкурсу віталі намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Таццяна Місюк і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зазуля. Прыгажуні з гонарам вытрымалі два туры  – адборачны і фінальны, у працэсе якіх было неабходна годна прадставіць публіцы свае таленты і здольнасці. У дысцыпліне “Візітная картка” дзяўчаты ў выглядзе слайд-шоу ці відэапрэзентацый у вершах альбо прозе распавядалі аб сваёй біяграфіі і хобі.  Таксама ўдзельніцы эфектна, нібыта сапраўдныя мадэлі, дэфіліравалі ў штодзённым, спартыўным, дзелавым адзенні.

Увагу гледачоў асабліва прыцягнуў конкурс мадэльераў, дзе ўдзельніцы прыемна здзівілі сваімі крэатыўнымі задумкамі – арыгінальным адзеннем, зробленым… з газет, атласных карт, цэлафанавых пакетаў, дубовага восеньскага лісця і нават са старой магнітафоннай стужкі! Дарэчы,  кожны ўбор быў выкананы вельмі якасна. Прадказальна “запаліў“ глядзельную залу конкурс “Танец на біс!”.

Да апошняй хвіліны ніхто не браўся прадказаць, якая з дзяўчат атрымае галоўную ўзнагароду конкурсу – карону. Валянцін Трубчык пад гучныя апладысменты  гледачоў уручыў яе Яне Вілоўчык з СШ №3. Тытул “Міс Восень” заваявала Вераніка Страбкова з СШ №9. А “Віцэ-міс Восень” стала выхаванка Кобрынскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху Юлія Сацута, якая таксама атрымала  прызы сімпатый гледачоў і канкурсантак.

Пераможцам і прызёрам дасталіся шыкоўныя падарункі ад карпарацыі “Мэры-кей”, парфюмерна-касметычнага канцэрна “Валеры-Эліт”, салона-цырульні “Пасольства прыгажосці” і многіх іншых. Астатнія канкурсанткі былі таксама ўзнагароджаны памятнымі падарункамі, кветкамі і дыпломамі.

“Каралева Восень-2011” Яна Вілоўчык шчыра дзякавала сваім бацькам і балельшчыкам, якія падтрымлівалі яе на працягу двух няпростых, але цікавых дзён. Цёплыя словы яна выказала ў адрас арганізатараў гэтага шоу. У будучыні Яна плануе звязаць сваё жыццё з творчасцю. Гэты конкурс дапамог ёй раскрыць многія здольнасці, навучыў працаваць у адзінай камандзе, хутка асвойваць новыя веды, што абавязкова спатрэбіцца ў будучыні.

Раман Мельнік.

Фота аўтара.

На здымках: (злева направа) “Міс Восень” Вераніка Страбкова, уладальніца тытула “Каралева Восень-2010” Марына Сурма, сёлетняя пераможца  конкурсу “Каралева Восень-2011” Яна Вілоўчык і “Віцэ-міс Восень” Юлія Сацута.

Фота-салют з мерапрыемства! (Эксклюзіў!)


Королевой осени 2011 стала кобринчанка Яна Виловчик: 3 комментария

  • 11/01/2012 в 21:52
    Permalink

    Аааа:) класс:) ток меня тут даже и не видно на фото:( было очень классно:):):)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 16/12/2011 в 13:39
    Permalink

    Добрый Аццкое Сотона, прямо сейчас учтём-с Ваше пожелание! Добавим ещё 10 фото!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 16/12/2011 в 12:45
    Permalink

    Хочется еще фото с события! Расписано-то конечно хоршо, а иллюстрировано — не айс… :(.
    Вот внизу, в подписи к снимку даже смайлик грустный у вас образовался!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *