І ў класных бываюць экзамены
-
Прыкладна каля 5 гадзін запар на мунулым тыдні пад эгідай упраўлення адукацыі райвыканкама ў ГДК праводзіўся фінальны этап раённага конкурса прафісійнага майстэрства “Педагог-выхавальнік 2009 года”. За права стаць фіналістам змагаліся 14 лепшых педагогаў-класных кіраўнікоў школ горада і раёна. І шлях да фіналу быў вельмі складаны. Настаўнікі прадастаўлялі на конкурс цікавыя, розапланавыя відэа-і практычныя матэрыялы, педаагічныя эсэ. Асноўнай тэмай паўфінала былі тэарэтычныя спаборніцтвы па педагогіке і псіхалогіі. У выніку кампетэнтнае журы адабрала толькі сем самых дастойных прэтэндэнтаў на перамогу.
-
Фінал конкурса распачаўся ўрачыста. Старшыня журы, начальнік упраўлення адукацыі райвканкама Валянцін Трубчык адзначыў, што прафесія настаўніка сама па сябе няпростая, а пасада класнага кіраўніка – тым больш. Такі педагог павінен быць чалавекам шчырым, самаадданым, майстарскі падбіраць той самы запаветны ключык даверу і ўзаемапавагі да кожнага свайго вучня. Падобныя мерапрыемствы служаць добрым прафесійным экзаменам. На сёняшні дзень у сістэме адукацыі Кобрынчыны працуе каля 2000 педагогаў. Кожны год у гэтую вялікую сям’ю прыходзіць папўненне – прыкладна 120-130 маладых спецыялістаў – выпускнікоў ВНУ і ССНУ, якія сваім талентам, імпэтам і стараннасцю не на словах, а на справе даказваюць свой высокі прафісійны ўзровень падрыхтаванасці.
-
Фінал конкурсу быў падзеляны на этапы. У творчым самапрадстаўленні настаўнікам было неабходна творча і дынамічна распавядаць аб фактах сваёй біяграфіі, аб навучальнай установе, у якой працуюць, аб сваіх выхаванцах, сакрэтах прафісійнага майстэрства. Трэба адзначыць, што канкурсанты падрыхтаваліся даволі адказна і грунтоўна. Вершы, лёгкія жарты, прэзентацыі ў выглядзе слайд-шоў… Найбольш запамятаваліся выступленні настаўніка Навасёлкаўскай СШ Веры Сахарчук, якая ў вершаванай форме распавядала пра сваю няпростую работу. Адчувалася, што ў кожны радок Вера Лявонцьеўна ўклала максімум пяшчоты, павагі, ласкі. Нядрэнную вясёлую песню разам са сваімі дзецьмі выканала Таццяна Ярманюк з СШ№8. Класный кіраўнік з СШ№2 Ааксана Шалупенка падрыхтвавала тэатралізаваную казачную пастаноўку пра волка і казлят, у якой быў закладзены глыбокі маральны сэнс.
-
У інтэлектуальным конкурсе ўдзельнікам было неабходна прадэманстраваць лагічнае мысленне. Вядучыя – Юлія Талан і Павел Хаімцэвіч – задавалі пытанні, на якія трэба было прыгожа і граматна адказаць у адведзяны тэрмін. Уменне зарыентавацца ў непрэдбачальнай праблемнай сітуацыі, якіх нямала ў настаўніцкай рабоце – таксама каштоўная якасць, правяралі на практыцы якую самадзейныя артысты інтэрактыўнага тэатра “Погляд” з СШ№3, якія спецыяльна падрыхтавалі некалькі арыгінальных задачак.
-
Наступнае выпрабаванне – прэзентацыя педагагічнага праекта “У свет дапамагчы ўвайсці з надзеяй і каханнем”, дзе класныя кіраўнікі праз невялікія сцэнкі закранулі такія актуальнейшыя тэмы, як патрыятычнае выхаванне, каханне і павага свайго роднага карю, узаемадзеянне сям’і і школы, рэцэпты сямейнага шчасця і дабрабыту, прыгажосць і міласэрнасць, ідэалагічная работа і многія іншыя. У перапынках паміж конкурсамі былі музыкальныя паўзы.
У выніку рашэння журы, якое было, дарэчы, няпростым, перамогла класны кіраўнік адзінаццатага класа СШ№8 Таццяна Ярманюк, якая была ўзнагароджана ганаровай граматай ўпраўлення адукацыі райвыканкама і каштоўным падарункам – ДВД-плейерам, а таксама спецыяльнай ўзнагародай – залатым медалём – ад аператыўнага журы вучняў. Дыпломамі ўпраўлення адукацыі атрымалі фіналісты ў намінацыях: “З любоўю да роднага краю” (Вера Сахарчук, Навасёлкаўская СШ), “Маладосць і музыка” (Вольга Вакуліч з Дзівінскай СШ), Андрэй Хамічэнка з Буховіцкай СШ (“Эпатажнасць і імправізацыя”), Ірына Гапон з СШ№4(“Смеласць і крэатыўнасць”), Аксана Шалупенка з СШ№2 (“Творчасць і арыгінальнасць”) і Святлана Якушык з Осаўскага сада-школы(“У свет з дабром”).
-
Лепшы класны кіраўнік 2009 года Таццяна Ярманюк працуе ў сваёй школе пяты год. Закончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. А.С.Пушкіна.
-Гэта перамога не толькі асабіста мая, але і ўсіх маіх вучняў, усёй школы, – адпраз ж пасля конкурсу расказала журналістам педагог. –Дзякуй усім, хто дапамагаў мне, быў побач усе гэтыя напружаныя гадзіны. Асабліва хочацца адзначыць клопат намесніка дырэктара С№8 па навучальнай рабоце Людмлу Суботу, пісхолагаў, сацыяльных педагогаў.
Таццяна ў сваёй рабоце карыстаецца прынцыпамі дабрыні і справядлівасці, і ніколі не павышае голас на вучняў. Толькі шчыры, канструктыўны дыялог паміж настаўнікам і школьнікам дапаможа вырашыць любую праблемную сіртуацыю, упэўнена пераможца. Аб планах на будучыню Таццяна Ярманюк гаворыць пакуль стрымана. Азначыла, што супыняцца на дасягнутым не збіраецца. У педагагічнай рабоце, як і ў многіх іншых прафесіях межаў для дасканаласці не існуе.
-
Раман МЕЛЬНІК
Фота аўтара
-
На здымку: Таццяна Ярманюк са сваімі вучнямі