Кобрыншчына адзначыла Перамогу

9 мая на плошчы імя Леніна сабраліся шматлікія кабрынчане, каб ушанаваць значную падзею – 73-ю гадавіну Вялікай Перамогі. У святочнай калоне, якая накіравалася ў сквер імя А. І. Марозава,  ішлі прадстаўнікі ўлады, прадпрыемстваў і арганізацый, моладзь.

– Памяць – гэта святое. За Вялікай Перамогай стаіць сапраўдны гераізм нашага народа, які спыніў фашызм, не дазволіў знішчыць нацыю, – адзначыў у час віншавальнай прамовы старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. –  Мы жывем і будзем жыць, наша сіла – у адзінстве. І падзеі Вялікай Айчыннай вайны паказваюць, на што здольна згуртаванасць.

Працяг чытайце ў бліжэйшым нумары газеты “Кобрынскі веснік”

Фотарэпартаж Дзмітрыя Бялова

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *