Віншаванне кіраўніцтва раёна з надыходзячым святам Уваскрэсення Хрыстова!
Паважаныя вернікі хрысціянскіх цэркваў Кобрыншчыны!
Сардэчна віншуем вас са светлым днём Уваскрэсення Хрыстова!
Вялікдзень — не проста свята, гэта сутнасць хрысціянства, якое ўвасабляе найважнейшыя чалавечыя каштоўнасці — дабрыню, узаемаразуменне і ўсёдараванне. Гэтае свята сімвалізуе перамогу праўды і высокіх маральных ідэалаў, надае жыццю вечны сэнс, умацоўвае веру ў будучыню.
Велікодныя дні напоўнены ўрачыстасцю і святлом хрысціянскай любові, заклікаюць задумацца над сэнсам жыцця, усвядоміць высокае прызначэнне чалавека. Гэта час шчырай малітвы, добрых учынкаў і міласэрных спраў.
Глыбока сімвалічна, што ў гэтым годзе Вялікдзень сустракаюць разам паслядоўнікі ўсіх хрысціянскіх цэркваў. Сёння нам, як ніколі раней, неабходны адзінства духу і згуртаванасць. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам зберагчы згоду і мір на роднай беларускай зямлі.
Дарагія кабрынчане!
Няхай радасць напоўніць кожны дом, кожную сям’ю святлом, дабром і надзеяй. Моцнага вам здароўя, дабрабыту і вясновага настрою.
Са святам!