Информационная, точная, интересная

Інфармацыйная, дакладная, цікавая

IMG_7524

Падпісная кампанія на перыядычныя выданні на другое паўгоддзе стартавала, а значыць, настала гарачая пара як для работнікаў Кобрынскага РВПС, так і для супрацоўнікаў рэдакцыі газеты “Кобрынскі веснік”. Даўно сталі традыцыйнымі сумесныя дні падпісчыка.
25 мая адзін з іх праводзіўся ў ВУП “Брэсцкія традыцыі”. На гэтым прадпрыемстве ў нашай газеты ёсць сябры. Працяглы час чытае “раёнку” галоўны бухгалтар Наталля Панасюк. Яна прызналася, што любоў да газеты атрымала ў спадчыну ад сваіх бацькоў. У “Кобрынскім весніку” ёй падабаецца многае: інфармацыйнасць, дакладнасць матэрыялаў, магчымасць убачыць на старонках газеты сваіх блізкіх і знаёмых людзей. А вось для Сяргея Бенедзюка “Кобрынскі веснік” да нядаўняга часу быў рэкламнай крыніцай. Пастаяннае сяброўства з газетай пачалося ў яго па нашай ініцыятыве, у час папярэдняй падпісной кампаніі. Як бачым, за адносна кароткі тэрмін нам удалося заваяваць яго давер.
Асабліва прыемна, што ў ліку 20 падпісчыкаў, якія ў гэты дзень запрасілі “раёнку” да сябе ў дом, была моладзь. У руках маладых – будучыня нашай краіны, за імі – і будучыня нашай газеты.
Людміла Дубіна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *