“Кобрынскі веснік” – лепшая газета (победитель областного соревнования среди редакций районных и городских газет)

“Кобрынскі веснік” – лепшая газета

IMG_9188

20 мая ў горадзе Брэсце адбылася ХІІ цырымонія ўзнагароджання пераможцаў штогадовага спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, гарадскіх і раённых газет, тэлебачання і радыё, прафесіянальных журналістаў. У імпрэзе прынялі ўдзел намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Мурашкін, старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў Аляксандр Лагвіновіч, старшыня абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Анатоль Крэйдзіч, рэдактары і карэспандэнты сродкаў масавай інфармацыі Брэстчыны.

IMG_9225

СМІ адыгрываюць вялікую ролю ў фарміраванні самасвядомасці асобы, яе маральных прынцыпаў і ўстояў, таму на “журналісцкай” ніве няма месца абыякавым людзям. Тыя, хто сабраўся ў зале Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы, дзе пасля насычанай культурнай праграмы адбылася цырымонія ўшанавання журналістаў, добра зразумелі сваё прафесіянальнае прызначэнне і тую адказнасць, якую нясуць перад грамадствам. За самаадданую працу, творчы пошук і якасны інфармацыйны прадукт лепшыя прадстаўнікі СМІ атрымалі ад арганізатараў спаборніцтва – Брэсцкага аблвыканкама – заслужаныя ўзнагароды.
Прыемна, што сярод лаўрэатаў былі і кабрынчане. “Кобрынскі веснік” нараўне з “Ляхавіцкім веснікам” прызнаны пераможцам у намінацыі “Сярод рэдакцый раённых і гарадскіх газет” і адзначаны дыпломам. Перамога такога ўзроўню для нашай газеты – дэбютная. За творчы падыход да падачы аўтарскіх матэрыялаў тэмы адраджэння вёскі ўзнагароджана карэспандэнт Людміла Пашковіч, за разнапланавасць матэрыялаў тэматычнай старонкі “Гарадзецкі гасцінец” атрымала ўзнагароду карэспандэнт Людміла Дубіна. Улічваючы тое, наколькі разнастайнае медыйнае поле Брэстчыны, рэдакцыя “раёнкі” спрацавала на “выдатна”.
Як заўважыў у віншавальнай прамове Леанід Цупрык, зараз цяжка здзівіць чытача, настолькі спакушаны ён багаццем інфармацыі. Але ў журналістаў Брэстчыны хапае запалу, творчых сіл і таленту, каб якасна і даходліва, а галоўнае – адрасна, даносіць яе да людзей.
Людміла ЯРМАЛЮК.

2 thoughts on ““Кобрынскі веснік” – лепшая газета (победитель областного соревнования среди редакций районных и городских газет)

  • 03/06/2016 в 15:00
    Permalink

    Поздравляю! Так держать! Дальнейших побед и достижений! Особое почтение гл.редактору Мельнику Роману Васильевичу.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 30/05/2016 в 12:40
    Permalink

    Действительно заслуженный успех: газета развивается, очень много интересных материалов, которые интересно читать.
    Дальнейших успехов и побольше интересных материалов!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *