На базе редакции газеты “Кобрынскі веснік” прошли занятия в рамках проекта “Школа молодого руководителя”

Выдатнікі вучобы, актывісты грамадскай дзейнасці, члены БРСМ і аматары спорту – словам, выхаванцы  школы маладога кіраўніка зноў сабраліся ўсе разам, каб працягнуць сваё падарожжа ў цікавы свет прафесій. На гэты раз заняткі па прафесійнай арыентацыі прайшлі на базе ўстановы “Рэдакцыя раённай газеты “Кобрынскі веснік” і праграмы радыёвяшчання “Кобрынскае раённае радыё”.
Галоўны рэдактар газеты Раман Мельнік пазнаёміў будучых выпускнікоў са спецыфікай работы карэспандэнта, расказаў пра тое, як ствараецца “раёнка” і што газета ўяўляе з сябе на сённяшні дзень. Прамова рэдактара выклікала пэўны інтарэс у выхаванцаў і плаўна набыла форму дыялогу. Дзяцей цікавіла, як газета вытрымлівае канкурэнцыю ў бязмежнай інфармацыйнай прасторы, які тыраж газеты, якім чынам у ёй можна размясціць свае артыкулы. Раман Васільевіч расказаў пра дзейнасць клуба “Юных журналістаў”, які, дарэчы, неаднаразова станавіўся лепшым у вобласці.
У гэты дзень рабяты пабывалі на КУПП “Кобрынская гарадская тыпаграфія” і Кобрынскім РВЭС.
Людміла Дубіна
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *