Прогноз погоды
Вт, 16 сентября 2025

Шчасце – аддаваць: у Залессі прайшла літаратурна-музычная гасцёўня «Душа аб вечнасці спявае»

16/09/2025 Свет веры ОМЕЛЬЯНЧУК Залесский сельсовет

«Не будзь прывязаны да шчасця, якое руйнуецца часам, а што час будуе, час жа і разбурае», – свяціцель Рыгор Багаслоў. Залескі цэнтр культуры і вольнага часу ў чацвёрты раз сабраў жыхароў вёскі і яе гасцей на літаратурна-музычную гасцёўню «Душа аб вечнасці спявае».

16 верасня, "Кобрынскі веснік"/ Асноўная ідэя сустрэчы – чалавек народжаны для шчасця. Удзельнікі, ад школьнікаў да старажылаў вёскі, чыталі вершы і выконвалі песні, прадстаўляючы ўсе пакаленні.

photo 2025 09 16 15 35 40 2 2

photo 2025 09 16 15 35 40 3

photo 2025 09 16 15 35 42 3 2

photo 2025 09 16 15 35 41 2 2

photo 2025 09 16 15 35 42 4

photo 2025 09 16 15 35 39 3 2

photo 2025 09 16 15 35 41 3 2

photo 2025 09 16 15 35 41 4

Напоўненае любоўю, верай і святлом, мерапрыемства праляцела незаўважна, як некалькі хвілін, заставіла задумацца пра духоўныя каштоўнасці.

Настаяцель Петрапаўлаўскай царквы айцец Аляксандр:

photo 2025 09 16 15 35 38 3

– Пра што я думаю, «Душа пра вечнасць спявае», пра якую? Што такое душа? Баліць нага, рука, галава – мы ідзем да доктара, і ён нам дапамагае. А што рабіць, калі баліць душа. Вядома, існуюць псіхолагі і псіхіятры. Але душу можна падзяліць на «душэўную» (любоўю адказваць на любоў, дабрыню), і «духоўную» (ахвяраваць чымсьці дзеля іншага чалавека, адысці часам у бок, на крыўду адказваць лагоднасцю). Тут трэба звяртацца да Бога.

Прыемным сюрпрызам стаў прыезд члена Саюза кінематаграфістаў Беларусі, кінапрадзюсара, сцэнарыста, рэжысёра, прыхаджаніна царквы Пятра і Паўла Ігара Кобзева:

photo 2025 09 16 15 35 43 2

– Паняцце «шчасця» для кожнага рознае. Для мяне гэта – храм Божы. Калі сустракаешся з моладдзю, захапляешся, колькі святла ўнутры, але чамусьці яно не аддаецца, а гэта абсалютна не цяжка зрабіць,таму што шчасце – дар Бога. Калі чатыры гады таму я трапіў у цяжкую сітуацыю і быў на мяжы паміж жыццем і смерцю, Бог даў мне другі шанец. У бальніцы я падышоў да ракавіны, адкрыў кран, набраў у далоні вады і выпіў. Адчуў: «Якая вада!». Часта мы не цэнім тое, што маем.

Звяртаючыся да вучняў Залескай школы, Ігар Анатольевіч сказаў:

– Вы – наша будучыня. І ўсе вершы, словы, якія закладваюцца ў вас бацькамі і педагогамі разам з малітвай, зробяць вас сапраўднымі людзьмі. Шчасце – гэта пражыць жыццё сумленна і з адкрытай душою. Прыходзьце ў царкву хоць у нядзелю, гаварыце з Богам па-свойму, і паверце, вашы мары абавязкова спраўдзяцца. Гэта вам кажа просты кобрынскі хлопец, які калісьці пакінуў родныя мясціны, каб рэалізаваць сваю мару, і зараз працягвае займацца любімай справай.

photo 2025 09 16 15 35 39 4

photo 2025 09 16 15 35 38 2 2

photo 2025 09 16 15 35 39 2 2

Тэкст і фота Ірыны АМЕЛЬЯНЧУК

Поделиться в соцсетях:


Популярные материалы за месяц