
У Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы сёння працуюць 1826 чалавек, у тым ліку – 243 урачы, 776 супрацоўнікаў з ліку сярэдняга медыцынскага персаналу. І кожны з іх павінен у любы час быць гатовым да выканання сваёй місіі – дапамагаць хворым людзям. Забяспечыць гэту гатоўнасць, як адзначыў галоўны ўрач бальніцы Вячаслаў Крывецкі, можа толькі адно – высокі прафесіяналізм.- Без штодзённай вучобы і самаўдасканалення дабіцца поспеху ва ўрачэбнай справе практычна немагчыма, - разважае Вячаслаў Анатольевіч. – І справа тут не толькі ў тым, што з цягам часу пастаянна змяняюцца тэхналогіі і абсталяванне – з’яўляюцца новыя метады лячэння і падыходы, новыя прэпараты, ды і самі захворванні - у прыватнасці, вірусы, якія іх выклікаюць, – здольныя да эвалюцыі. Усебаковая планавая вучоба ўсяго калектыву ў гэтых умовах – неабходнасць. На сённяшні дзень у ЦРБ 11 урачоў з вышэйшай катэгорыяй, 108 – з першай, 55 – з другой. Усяго ж катэгорыі маюць 67% супрацоўнікаў, што, дарэчы, адпавядае абласным паказчыкам. Кожныя пяць гадоў медыкі праходзяць курсы ўдасканалення альбо спецыялізацыі, рэгулярна разам са знакамітымі вучонымі краіны ўдзельнічаюць у семінарах і канферэнцыях. Важнае месца займае і падрыхтоўка новага пакалення. Так, на базе Кобрынскай ЦРБ штогод праходзяць практыку каля 20 будучых ўрачоў і каля 100 медыцынскіх сясцёр. І карысць тут, што называецца, узаемная – студэнты атрымліваюць неабходныя навыкі практычнай работы, а бальніца – магчымасць да падбору ўласных кадраў на будучыню. Дарэчы, вельмі многія з іх і застаюцца тут пасля вучобы – калі быць дакладным, з усяго персаналу былыя практыканты складаюць каля 90%. Сур’ёзны падыход да прафесійнай падрыхтоўкі кадраў дае свае вынікі. Так, у абласным конкурсе сярод раённых лячэбных устаноў у мінулым годзе Кобрынская ЦРБ заняла другое месца за якасць медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. Але, мабыць, самая галоўная ўзнагарода для калектыву бальніцы і лепшы крытэрый ацэнкі якасці работы медыкаў - тое, што ў мінулым годзе ўпершыню за доўгі час на Кобрыншчыне быў адзначаны натуральны прырост насельніцтва - знізілася смяротнасць і павялічылася колькасць нованароджаных.
Час, як вядома, не стаіць на месцы – ідуць на заслужаны адпачынак ветэраны, на іх месца прыходзяць маладыя. Але, як адзначыў Вячаслаў Крывецкі, для любога, хто сустракае вас у бальніцы, пачынаючы ад ветлівай маладзенькай сястры ў прыёмным аддзяленні і заканчваючы вопытным хірургам, які выконвае складанейшыя аперацыі, найважнейшымі прынцыпамі з’яўляюцца глыбокая адказнасць за свае дзеянні і гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу. Не за грошы – згадзіцеся, работу ўрача прыбытковай назваць цяжка, а па прызванню. Яны працуюць у “хуткай дапамозе”, выратоўваюць людзей у траўматалагічных і хірургічных аддзяленнях, даюць новае жыццё ў акушэрска-гінекалагічных палатах, дапамагаюць людзям на пастах вузкіх спецыялістаў, участковых фельчараў і санітараў. На іх вачах праходзіць усё жыццё чалавека – пачынаючы ад унутрывантробнага развіцця і да глыбокай старасці. Загадчык жаночай кансультацыі Галіна Назарук, загадчык радзільнага аддзялення Валянціна Яўсеенка, хірург Ігар Бойка, лорурач Аляксандр Бажко, неўролаг Людміла Іванчанка і многія-многія іншыя прафесіяналы ў белых халатах, чые імёны ведае і з удзячнасцю ўспамінае кожны, хто хоць раз звяртаўся ў бальніцу... Усе яны працуюць з адной мэтай, каб захаваць самае дарагое, што ў нас ёсць і што нельга купіць ні за якія грошы, – наша здароўе.
На здымку аўтара: глаўўрач Кобрынскай ЦРБ Вячаслаў Крывецкі
-
28/02/2026 15:00 | Актуально
Как правильно выбрать породу собаки - совет кинолога
-
28/02/2026 13:02 | Актуально
Каким спортом заняться, чтобы жить дольше
-
28/02/2026 10:00 | Актуально
Медики объяснили, почему спать до обеда в субботу вредно для здоровья
-
28/02/2026 06:00 | Актуально
Гороскоп: что обещают астрологи 28 февраля
-
27/02/2026 15:05 | Новости
А1 встречает весну и делится, где абоненты компании отдыхали этой зимой
-
27/02/2026 14:36 | Новости
Кулинарная палитра: три рецепта в оттенках уюта
-
27/02/2026 13:57 | Новости
Не пропустите свежий номер «КВ»! Какие они – белорусские женщины, чем схожи профессии травматолога и скульптора, и многое другое
-
27/02/2026 13:22 | Свет веры
Бабьи взбрыксы и сбитень: как белорусы веками отмечали 27 февраля и готовили поля к весне
-
27/02/2026 11:54 | Правопорядок
Как вернуть свои деньги: что делать, если продавец обсчитал вас на рынке
-
27/02/2026 11:27 | Правопорядок
Белорусы, сдающие квартиры иностранцам, обязаны отчитаться за 3 часа – иначе штраф до 900 рублей
-
27/02/2026 10:58 | Новости
Мастерство высшей пробы: «Дивинские напевы» вновь подтвердили статус народных любимцев
-
27/02/2026 09:52 | Актуально
С 1 июля – минимум 45 рублей: кому из белорусов придется платить больше налогов
-
27/02/2026 09:08 | Актуально
Падарожжа ў свет моўных скарбаў - навучэнцы Астроміцкай сярэдняй школы згулялі ў займальную віктарыну
-
27/02/2026 08:51 | Правопорядок
Вырастили - продали: всё, что нужно знать о налогах на цветоводство, рассказали в ИМНС по Кобринскому району
-
27/02/2026 08:12 | Новости
Могут ли уволить «просто так» на испытательном сроке - разъяснили в Минтруда