Менавіта такую назву меў абласны спартыўна-патрыятычны велапрабег , які стартаваў сёлета 22 ліпеня з тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Гэта мерапрыемства было ініцыіравана ўпраўленнем па фізкультуры, спорце і турызме аблвыканкама, прадстаўніцтвам абласнога нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, велаклубам “Еўрабайк” і прысвячалася 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў.

Яго мэта – патрыятычнае выхаванне моладзі і павышэнне эфектыўнасці арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна масавай работы з насельніцтвам вобласці. Калона з 20 веласіпедыстаў з аднадзённым візітам наведвала ўсе раённыя цэнтры Брэсчыны. Агульная працягласць маршрута склала каля 850 кіламетраў. Сярод энтузіястаў можна было бачыць людзей розных узростаў. Кожны з іх шчыра жадаў унесці свой уклад ва ўшанаванне памяці воінаў-вызваліцеляў, якія не шкадуючы жыцця, з гонарам і годнасцю змагаліся з ворагам. У мінулы панядзелак госці з Брэста завіталі і на Кобрыншчыну. Іх па сяброўску сустрэлі мясцовыя фізкультурнікі разам з начальнікам аддзела па фізкультуры, спорце і турызме райвыканкама Васілём Знахарчуком. Аб’яднаўшыся разам яны накіраваліся ў в. Хідры. Тут, ля помніка воінам і пратызанам, загінуўшым у Вялікую Айчыную вайну адбыўся жалобны мітынг, які быў падрыхтаваны педагогамі і навучэнцамі мясцовай сярэдняй шолы. Вітаў удзельнікаў велапрабега старшыня Хідрынскага сельвыканкама Міхаіл Максімовіч, які падзякаваў фізкультурнікаў за ўвагу і павагу да светлай памяці герояў, пажадаў ім здароўя, дабрабыту і лёгкага шляху.
Таксама перад прысутнымі выступіў куратар патрыятычнай акцыі – дырэктар навучальна-метадычнага цэнтра фізвыхавання насельніцтва ўпраўленныя па фізкультуры. спорце і турызме аблвыканкама Пётр Воран, які зазначыў, што нягледзячы на ліўневыя дажджы, спякоту, сотні кіламетраў усе ўдзельнікі велапрабегу ўсёж-такі вытрымалі ўсе няпростыя выпрабаванні, і не уносілі у маршрут ніякіх карэкціровак. Таксама веласіпедысты везлі з сабою сівалічны факел, у якім была закладзена часцінка зямлі, узятай з тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. У паслядоўнасці ён будзе захоўвацца ў мемарыяльным музеі “Брэсцкая крэпасць-Герой”.
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў, а пасля ўсклалі да помніка жалобныя вянкі. Велапрабег фінішыраваў 28 ліпеня ў горадзе над Бугам.
-
24/04/2026 16:18 | Агропром
Предельные цены на картофель, свеклу, морковь, капусту, лук и яблоки установили в Беларуси
-
24/04/2026 15:36 | Здоровье
Как сон влияет на здоровье кожи и от каких вечерних привычек лучше отказаться
-
24/04/2026 14:27 | Актуально
Не пропустите свежий номер «КВ»! Каково было там, в самом пекле чернобыльской аварии, что можно найти в сумочке у кинолога, и многое другое
-
24/04/2026 14:04 | Новости
Почему оранжевый цвет повышает работоспособность: 3 рецепта-энергетика
-
24/04/2026 13:37 | Новости
Какие изменения ждать от вступительной кампании 2026 года
-
24/04/2026 12:09 | Правопорядок
«Мне нужнее всех»: как распознать и пережить встречу с автохамом
-
24/04/2026 11:39 | Новости
В Беларуси с 1 мая повышается бюджет прожиточного минимума
-
24/04/2026 10:40 | Политика
Держать руку на пульсе: депутат Полина Василюк с рабочим визитом на Кобринщине
-
24/04/2026 09:39 | Актуально
«Кожная пятніца – роднае, сваё»: жывая сувязь часоў у Стрыгаўскім цэнтры культуры
-
24/04/2026 08:52 | Новости
Больше, чем контрольная: как НИКО проверит готовность подростков к настоящей жизни
-
24/04/2026 08:41 | Агропром
Главный агроном ОАО «Любань» Никита Сокорев: «Расти можно и на селе»
-
24/04/2026 08:18 | Новости
Самозанятым белорусам с июля придется платить больше налогов
-
24/04/2026 06:00 | Актуально
Гороскоп: что обещают астрологи 24 апреля
-
23/04/2026 15:53 | Новости
«Не дай Бог войны, не дай Бог...» - тихая исповедь именинской долгожительницы Феодосии Сахарук
-
23/04/2026 15:18 | Актуально
Беречь нельзя ломать: где поставим запятую? «КВ» попробовал разобраться, что происходит со спортивной площадкой на Штабной