Чт, 23 января 2025
Прогноз погоды

ЖКГ: ад «А» да «Я» Як атрымаць пераразлік за “камуналку” летам?

24/08/2011 Социум

Калі вы адсутнічалі ў кватэры больш як 10 сутак, можаце патрабаваць пераразлік платы за камунальныя паслугі.

– Пераразлік робіцца па асобных відах камунальных паслуг,- тлумачыць бухгалтар КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” Таццяна Слуцкая. – Пералічваецца вываз цвёрдых бытавых адходаў, халоднае і гарачае водазабеспячэнне, каналізацыя і газ. Усе гэтыя паслугі, акрамя вывазу цвёрдых бытавых адходаў, пералічваюцца толькі ў выпадку адсутнасці індывідуальных прыбораў уліку. З’язджаючы, чалавек павінен напісаць нам пісьмовую заяву ці паведаміць па тэлефоне. Па закону, калі жыхар не папярэдзіў, што з’язджае, а пасля толькі прынёс даведку, пераразлік не ажыццяўляецца. Пасля таго, як чалавек вяртаецца, на працягу сямі каляндарных дзён пасля прыезду ён прыносіць пацвярджаючыя дакументы. Калі грамадзянін ляжаў у бальніцы – гэта бальнічны ліст ці меддаведка, быў у санаторыі, летнім лагеры, камандзіроўцы – таксама даведка, у выпадку, калі выязджаў за мяжу, – праязныя білеты. Праўда, бывала так, што камандзірованыя прыносілі даведкі з месца камандзіроўкі. Аднак пасля высвятлялася, напрыклад, што яны адсутнічалі месяц, але рэгулярна з’яўляліся на выхадныя. І ў гэты час карысталіся камунальнымі паслугамі. Таму пераразлік і не ажыццяўляўся.

Плата за “лішнія” метры большая не для ўсіх

Непрацуючыя пенсіянеры, інваліды і ветэраны не аплачваюць “лішнія” метры па больш высокім тарыфе.

–  Камунальныя паслугі за жыллёвую плошчу звыш налічваюцца па коштах эканамічна абгрунтаваных выдаткаў, - гаворыць Таццяна Слуцкая. – Гэтыя нормы складаюць 20 кв. м на чалавека і 10 кв. м на сям’ю. Камунальныя паслугі за большы метраж аплачваюцца па тарыфах, якія забяспечваюць эканамічна абгрунтаваныя затраты. Напрыклад, сям’я з двух чалавек, якая жыве ў кватэры 60 кв. м, будзе аплачваць камунальныя паслугі за 50 кв. м па звычайных тарыфах, а 10 кв. м - па тарыфах, якія забяспечваюць эканамічна абгрунтаваныя выдаткі. Калі ўзяць тэхнічнае абслугоўванне, то гэта будзе 309 рублёў і 797,5 рубля за квадратны метр адпаведна. Гэта правіла не тычыцца аднапакаёвых кватэр; кватэр, у якіх пражываюць непрацуючыя пенсіянеры (яны павінны прадставіць працоўную кніжку, у якой ёсць запіс аб звальненні), а таксама інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. А калі ў кватэры ўвогуле ніхто не зарэгістраваны, то будзе ісці аплата па 797,5 рубля.

Настасся ЗАНЬКО.

Паважаныя чытачы, калі ў вас ёсць пытанні наконт жыллёва-камунальных праблем, паведамляйце на адрас рэдакцыі газеты.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу