“Змястоўная, карысная, інфарматыўная”, - менавіта такімі словамі ахарактарызавала нашу газету першы падпісчык Таццяна Грамчук, культарганізатар Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці, педагог дадатковай адукацыі. Таццяна Аляксандраўна ўжо доўгі час з’яўляецца сябрам “раёнкі”, падпіску заўсёды афармляе ў Дні падпісчыка. “Для мяне гэта ўжо стала традыцыяй”, - заўважыла жанчына.
Правядзенне Дня падпісчыка ў будынку райвыканкама стала добрай традыцыяй. На гэты раз супрацоўнікі РВПС і прадстаўнікі рэдакцыі “раёнкі” на чале з галоўным рэдактарам Раманам Мельнікам актывізавалі падпіску на перыядычныя выданні, у тым ліку і на “Кобрынскі веснік”.Ідэя, як аптымізаваць працэс, прыйшла нечакана. Было вырашана: пайсці насустрач чытачам і даць ім магчымасць падпісацца на перыёдыку, не адрываючыся ад рабочага стала. На такое новаўвядзенне работнікі выканаўчага камітэта адрэагавалі станоўча. Больш таго, яны выказвалі самыя розныя прапановы па далейшай аптымізацыі падпісной кампаніі і віншавалі “раёнку” з надыходзячым юбілеем.Дзень падпісчыка ў новым фармаце прынёс свой плён. На “Кобрынскі веснік” за тры гадзіны падпісаліся 40 чалавек.Шчыра дзякуем нашым чытачам за давер і адданасць. Заставайцеся з намі! Мы працуем для вас.Людміла ДУБІНА.
На здымку: Таццяна Грамчук.Фота Рамана МЕЛЬНІКА.
Поделиться в соцсетях: