Сб, 08 февраля 2025
Прогноз погоды

«Властелина села» выбрали на Кобринщине (+фото!)

08/09/2014 Социум Сельское хозяйство Молодёжь

Калі ў сям’і ўсё да ладу, тады на падворку і ў гаспадарцы будзе толк.Ведаюць пра гэта і чатыры маладыя сямейныя пары, якія ўзялі ўдзел у раённым этапе сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар вёскі”. Арганізатарамі і спонсарамі мерапрыемства сталі ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Кобрынскага райвыканкама, Кобрынскі раённы камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і сельскія выканкамы.Як нам расказаў старшыня Кобрынскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Васіль Лазарчук, сярод мэт і задач, якія ставіліся перад арганізатарамі, - умацаванне сямейных традыцый пераемнасці пакаленняў, адраджэнне працоўных дынастый, папулярызацыя маладзёжнага руху, працоўнае выхаванне моладзі і іншае.Падзеі разгарнуліся ў Стрыгаўскім аграгарадку. Маладыя сем’і з Астроміцкага, Дзівінскага, Тэвельскага і Павіццеўскага сельсаветаў весела і па-сяброўску вытрымалі ўсе іспыты. Заданні ж канкурсантаў чакалі самыя разнастайныя. Першае - “Вітаем па-беларуску”. З сямейнай візіткі мы даведаліся, што Аляксандр і Юлія Гамянюк жывуць у вёсцы Тэўлі, гадуюць траіх дзяцей – Ганначку, Данііла і Насцечку. Аляксандр працуе вадзіцелем у ААТ “Стрыгава”, з’яўляецца пераможцам раённага спаборніцтва па адвозцы збожжа. Юлія - прадавец ААТ “Жалдарсэрвіс”, што ў Жабінцы. Маладая сям’я задаволена, што ААТ “Стрыгава” забяспечыла іх службовым жыллём.Разам пераадольвае любыя перашкоды, мае вялікую хатнюю гаспадарку сям’я Федчанка з вёскі Падбер’е. У Васіля і Аксаны дзве прыгажуны-дачушкі - Ангеліна і Ксенія. Васіль часова не працуе, а яго жонка - памочнік выхавальніка Яроміцкіх ясляў-садка “Журавінка”.З Дзівіна прыехалі Юрый і Алена Свідуновіч. Ён працуе ў Кобрынскім доследным лясгасе (Дзівінскі ўчастак), яна - настаўніца пачатковых класаў у Дзівінскай СШ. Іх пазнаёміла і аб’яднала музыка.Павіццеўскі аграгарадок на конкурсе прадставілі Аляксандр і Святлана Ліхван з трохгадовым сынам Арцёмам. Жонка па спецыяльнасці сямейны доктар, зараз - хатняя гаспадыня, а яе муж Аляксандр трактарыст УП “Саўгас-Павіцце”, перадавік вытворчасці, удзельнік разнастайных спартыўных спаборніцтваў.А цяпер скажам некалькі слоў пра конкурсныя заданні, якія здзівілі сваёй нечаканасцю і арыгінальнасцю. Вось некаторыя з іх.Па камандзе заўзята ўхапіліся гаспадары за сякеры і хто шпарчэй пачалі калоць дровы. Праца ішла спорна ў маладых руках. Затым на дапамогу прыйшлі гаспадыні і дзеткі – усе разам канкурсанты павінны былі скласці з паленаў слова “сям’я”.Чарговы іспыт прыйшоўся да смаку ўсім прысутным, якім пашчасціла паспрабаваць хутка прыгатаваныя жанчынамі фірменныя сямейныя стравы. А “Выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі” і “Лепшы сялянскі падворак” дазволілі ўпэўніцца ў шматграннасці і непаўторнасці талентаў маладых сем’яў.Па выніках конкурсу паважанае журы падлічыла атрыманыя балы і аб’явіла “Уладаром вёскі” сям’ю Аляксандра і Юліі Гамянюк. Яна будзе прадстаўляць Кобрыншчыну на абласным этапе сямейнага праекта “Уладар вёскі”.

Кожная сям’я атрымала каштоўны падарунак, а рэдакцыя раённай газеты “Кобрынскі веснік” падарыла пераможцам падпіску на “раёнку” на чацвёрты квартал. Поспехаў і сямейнага дабрабыту ўсім удзельнікам конкурсу!Ірына ЛЕСІК.Фота аўтара.

[gallery link="file" order="DESC" columns="4"]

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу