Ср, 19 марта 2025
Прогноз погоды

Віншаванне кіраўніцтва Кобрынскага раёна з Новым годам

31/12/2020

Дарагія  кабрынчане!

Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам!

Новы год – сімвал добрых надзей і новых планаў, час падвядзення вынікаў пражытага года і кропка адліку для новых пачынанняў. Гэта цудоўнае зімовае свята дорыць шчасце, добры святочны настрой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, напаўняе жыццё радасцю, святлом і дабрынёй, прыносіць светлыя пачуцці і шчырыя надзеі, энергію і аптымізм, дапамагае здзейсніць самыя запаветныя жаданні.

Адыходзячы год быў напружаны, але нам ёсць чым ганарыцца, ёсць што любіць і зберагаць у нашым краі. Сёння паступальна развіваюцца ўсе сферы гаспадаркі, вядзецца добраўпарадкаванне, захоўваюцца станоўчыя тэндэнцыі ў адукацыі, ахове здароўя, ствараюцца ўмовы для развіцця здольнасцяў і талентаў моладзі.

Паважаныя кабрынчане!

Няхай наступаючы год адкрые новыя перспектывы, здзейсніць усе планы і пачынанні, ажыццявіць смелыя задумы і добрыя справы. Моцнага здароўя ўсім, узаемаразумення, міра і згоды! Са святам! З Новым годам!

Кобринский РИК

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу